Хіранума Кіітыра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хіранума Кіітыра
Хіранума Кіітыра
сцяг
35-ы прэм'ер-міністр Японіі
5 студзеня 1939 — 30 жніўня 1939
Папярэднік: Каноэ Фумімара
Пераемнік: Набуюкі Абэ
сцяг
21-ы старшыня Тайнага савета Японіі
9 красавіка 1945 — 3 снежня 1945
Папярэднік: Кантара Судзукі
Пераемнік: Кантара Судзукі
сцяг
39-ы Міністр унутраных спраў Японіі
21 снежня 1940 — 18 ліпеня 1941
Папярэднік: Эйдзі Ясуі
Пераемнік: Харуміты Танабэ
сцяг
Міністр замежных спраў Японіі
2 лютага 1937 — 31 мая 1937
сцяг
17-ы старшыня Тайнага савета Японіі
13 сакавіка 1936 — 5 студзеня 1939
Папярэднік: Ітыкі Кітокура
Пераемнік: Фумімара Каноэ
сцяг
Міністр юстыцыі Японіі
верасень 1923 — студзень 1924
 
Адукацыя: Такійскі Імператарскі ўніверсітэт
Нараджэнне: 28 верасня 1867({{padleft:1867|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:28|2|0}})
г. Цуяма (Акаяма, Японія)
Смерць: 22 жніўня 1952({{padleft:1952|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:22|2|0}}) (84 гады)
Токіа, Японія
 
Узнагароды:
Ордэн Узыходзячага сонца 1 класа
Ордэн Кветак паўлоўніі
Ордэн Свяшчэннага скарбу 1 класа

Шаблон:Японскае імя

Хіранума Кіітыра (яп.: 平沼 騏一郎 Хіранума Кіітыра:?, 28 верасня 1867, г. Цуяма, Акаяма, Японія — 22 жніўня 1952, г. Токіа, Японія) — японскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Нарадзіўся ў сям'і небагатага самурая. Генерал. Ваенны злачынец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1888 годзе скончыў Імператарскі ўніверсітэт у Токіа. Накіраваны на працу ў Міністэрства юстыцыі Японіі. Праславіўся як барэц з карупцыяй. Затым займаў пасады, паслядоўна: Старшыні Вярхоўнага суда Токіа, пракурора пры Вярхоўным судзе Японіі. У 1910 годзе абраны рэктарам Імператарскага ўніверсітэта ў Токіа. У 1911 віцэ-міністр Міністэрствы юстыцыі.

У 1920 годзе стаў віцэ-прэзідэнтам Тайнага Савета. У 1921 годзе абраны Старшынёй Вярхоўнага суда Японіі. Старшыня нацыяналістычнага Грамадства дзяржаўных асноў.

У 1923 годзе ён быў прызначаны Міністрам юстыцыі Японіі і заставаўся ў гэтай пасадзе да 1924 года. У 1924 годзе прызначаецца старшынёй Палаты пэраў Японскага парламента. У 1936 годзе становіцца старшынёй Тайнага савета і застаецца на гэтай пасадзе да 1939 года.

У 1939 годзе быў абраны прэм'ер-міністрам Японіі, але ў гэтым жа годзе сыходзіць у адстаўку. Затым нядоўгі час займае пасаду Міністра замежных спраў. Пасля, з 1940 па 1941 год Міністр унутраных спраў. Затым з 1945 года зноў старшыня Тайнага савета.

Пасля Другой сусветнай вайны, у 1946 годзе арыштаваны, асуджаны на Такійскім працэсе на пажыццёвае зняволенне. У 1952 годзе быў амніставаны, але ў гэтым жа годзе сканаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Bix, Herbert B. Hirohito and the Making of Modern Japan. Harper Perennial (2001). ISBN 0-06-093130-2
  • Brendon, Piers. The Dark Valley: A Panorama of the 1930s. Vintage; Reprint edition (2002). ISBN 0-375-70808-1
  • Frank, Richard B. Downfall: The End of the Imperial Japanese Empire. Penguin (Non-Classics); Reissue edition (2001). ISBN 0-14-100146-1
  • Sherman, Christine. War Crimes: International Military Tribunal. Turner Publishing Company. (2001). ISBN 1-56311-728-2
  • Wolferen, Karel van. The Enigma of Japanese Power: People and Politics in a Stateless Nation. Vintage; Reprint edition (1990). ISBN 0-679-72802-3

Шаблон:Прэм'ер-міністры Японіі