Хітрыдыяльныя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хітрыдыяльныя
Synchytridium endobioticum.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chytridiales Cohn (1879)

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы

Хітрыдыя́льныя (Chytridiales) — парадак хітрыдыевых грыбоў.

Адрозніваецца 5 сямействаў, каля 80 родаў, больш за 400 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі больш за 10 відаў з родаў альпідый, рызафідый і сінхітрый. Сапратрофы на раслінных і жывёльных рэштках, паразіты на водных грыбах, мікраскапічных жывёлах і водарасцях; узбуджальнікі хвароб вышэйшых раслін — чорнай ножхі сельскагаспадарчых культур і раку бульбы.

Вегетатыўнае цела ў выглядзе пратаплазменнай масы або авальнай ці цыліндрычнай клеткі, укрытай абалонкай, ад яхой адыходзіць міцэлій. Бясполае размнажэнне адбываецца з дапамогай аднажгуцікавых зааспор, палавое (аагамія, гаметагамія, саматагамія) — у неспрыяльных умовах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бепьская С. Хітрыдыяльныя // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.