Хіцін
Хіці́н (C8H13O5N) — азотазмяшчальны поліцукрыд, упершыню вылучаны з вонкавых абалонак тарантул. Хімічная назва: полі-N-ацэтыл-D-глюкоза-2-амін.
Назва рэчыва «хіцін» паходзіць ад грэчаскага «хітон» («χιτών», тып вопраткі), што сімвалізуе ключавую ролю хіціну ў пабудове покрываў шматлікіх арганізмаў.
Гэта жорсткі паўпразрысты матэрыял, які з'яўляецца галоўным складнікам экзашкілета членістаногіх і прысутнічае ў клеткавых сценках грыбоў. Хіцін таксама вырабляецца ў арганізмах іншых жывых істот — разнастайных чарвякоў, кішачнаполасцевых і іншых.
Хіцін — адзін з найбольш распаўсюджаных у прыродзе поліцукрыдаў: штогод на Зямлі вырабляецца і раскладаецца каля 10 гігатонаў гэтага рэчыва. Звычайна ў арганізмах, што вырабляюць і выкарыстоўваюць хіцін, ён утрымліваецца не ў чыстым выглядзе, але ў комплексе з іншымі поліцукрыдамі і пратэінамі. Нягледзячы на тое, што хіцін з'яўляецца рэчывам, вытворным ад цэлюлозы, у арганізмах, што вырабляюць цэлюлозу (расліны, бактэрыі) хіцін знайсці не атрымалася.
У медыцыне хіцін выкарыстоўваецца для паскарэння загойвання ранаў: пакрытае хіцінам валакно, губкі і плеўкі скарачаюць час загойвання ранаў на велічыню да 30%. Асабліва перспектыўнае - выкарыстанне хіцінавых матэрыялаў і інструментаў з хіцінавым пакрыццём пры лячэнні апёкаў.
Акрамя таго хіцін выкарыстоўваецца і ў касметычнай галіне як бяспечны і не раздражняльны для скуры палімерны напаўняльнік касметычных сродкаў.
У водным асяроддзі хіцін выяўляе хэлятныя хімічныя ўласцівасці, дзякуючы чаму фільтры на аснове хіціну паспяхова выкарыстоўваюцца для ачысткі сцёкавых вод ад аніённых забруджвальнікаў і такіх рэчываў як ДДТ і поліхлорбензолы.
| Вугляводы | |
|---|---|
| Агульныя: | Альдозы · Кетозы · Піранозы · Фуранозы |
| Геаметрыя: | Анамеры · Мутаратацыя |
| Пентозы: | Рыбоза · Дэзаксірыбоза · Арабіноза · Ксілоза · Ліксоза · Рыбулоза · Ксілулоза |
| Гексозы: | Глюкоза · Галактоза · Маноза · Гулоза · Ідоза · Талоза · Алоза · Альтроза · Фруктоза · Сарбоза · Такатоза · Псікоза · Фукоза · Рамноза |
| Дыцукрыды: | Цукроза · Лактоза · Трэгалоза · Мальтоза · Цэлабіёза · Алалактоза · Гентыябіёза · Ксілабіёза · Мелібіёза |
| Поліцукрыды: | Глікаген · Крухмал · Цэлюлоза · Хіцін · Амілоза · Амілапектын · Стахілоза · Інулін · Дэкстрын · Пекціны · Галактамананы · Агароза |
| Глікозамінагліканы: | Гепарын · хандраітын-сульфат · Гіялуронавая кіслата · Гепаран-сульфат · Дэрматан-сульфат · Кератан-сульфат · Пептыдаглікан |
| Шкілет | |
|---|---|
| Экзашкілет |
Неарганічны: Ракавіна (шматлікіх найпрасцейшых, малюскаў) |
| Эндашкілет |
Восевы (пазваночны слуп (пазваночнік) • чэрап • грудная клетка) Дадатковы (пояс верхніх канечнасцяў • верхнія канечнасці • пояс ніжніх канечнасцяў • ніжнія канечнасці) |
| Гідрашкілет | Адукацыя васьміпрамянёвых паліпаў |
| Гл. таксама | Шкілетная рэвалюцыя • Шкілет чалавека • Пералік касцей шкілета чалавека • Апорна-рухальная сістэма |
