Х'ю Дэвід Політцэр

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Х'ю Дэвід Політцэр
англ.: Hugh David Politzer
Дата нараджэння:

31 жніўня 1949(1949-08-31) (64 гады)

Месца нараджэння:

Нью-Ёрк, ЗША

Краіна:

Сцяг ЗША ЗША

Навуковая сфера:

фізіка

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіцы (2004)

Х'ю Дэвід Політцэр (англ.: Hugh David Politzer; нар. 31 жніўня 1949, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі фізік-тэарэтык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2004) (сумесна з Дэвідам Грос і Фрэнкам Вільчэкам) «за адкрыццё асімптатычнай свабоды ў тэорыі моцных узаемадзеянняў».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Політцэр скончыў ў 1966 годзе школу ў Бронксе. Ступень бакалаўра ён атрымаў у 1969 годзе ва ўніверсітэце Мічыгана. Ступень доктара ў 1974 годзе ў Гарвардскім універсітэце, дзе яго навуковым кіраўніком быў Сідні Коўлман. У першым сваім апублікаваным артыкуле, які выйшаў у 1973 годзе, Політцэр апісаў з'яву асімптатычнай свабоды - пры збліжэнні кваркаў адзін з адным моцнае ўзаемадзеянне паслабляецца. Калі кваркі знаходзяцца вельмі блізка адзін да аднаго, сілы ўзаемадзеяння паміж імі становяцца настолькі малымі, што яны паводзяць сябе як свабодныя часціцы. Гэтая з'ява, незалежна адкрытая таксама Гросам і Вільчэкам у Прынстанскім універсітэце, адыграла ключавую ролю ў развіцці квантавай хромадынамікі - тэорыі моцнага ўзаемадзеяння.

Дэвід Політцэр і Томас Апельквіст адыгралі галоўную ролю ў прадказанні існавання чармонія - элементарнай часціцы, якая складаецца з зачараванага кварка і яго антычасціцы. Эксперыментатары назвалі гэтую часціцу J/ψ-мезонам.

З 1974 па 1977 год Політцэр быў лаўрэатам стыпендыі Гарвардскага таварыства. Пасля гэтага ён перайшоў у Калтэх, дзе да гэтага часу з'яўляецца прафесарам тэарэтычнай фізікі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]