Х'ю Лоры
| Х’ю Лоры Hugh Laurie |
|
| Дата нараджэння: | 11 чэрвеня 1959 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Оксфард, Вялікабрытанія |
| Грамадзянства: | Вялікабрытанія |
| Прафесія: | акцёр, пісьменнік, музыка |
| Кар'ера: | 1982—дагэтуль |
| IMDb: | ID 0491402 |
| Узнагароды: |
«Залаты глобус» (2005, 2006) |
Джэймс Х'ю Кэлам Лоры (англ.: James Hugh Calum Laurie, 11 чэрвеня 1959 года, Оксфард, Вялікабрытанія) — англійскі акцёр, комік, музыкант, сцэнарыст, рэжысёр, прадзюсар, пісьменнік і спявак. Ён упершыню стаў вядомы як адзін з вядучых шоу Фрая і Лоры, разам са сваім сябрам Стывенам Фраем, з якім ён далучыўся да акцёрскага складу ў серыялах «Чорная гадзюка» і «Джыўс і Вустэр», дзе здымаліся з 1987 да 1999 гады. З 2004 года Х’ю гуляе ролю доктара Грэгары Хауса, за якую атрымаў два «Залатых глобуса», две ўзнагароды Гільдыі акцёраў ЗША і некалькі намінацый на прэмію «Эмі».
Лоры таксама ўдзельнічаў у фільмах, як то «Розум і пачуцці» (1995), дыснееўскім «101 далматынец» (1996), «Злодеі» (1997), «Палёт Фенікса» (2004), «Монстры супраць прышэльцаў» (2009) і фільмах «Сцюарт Літл».
Па стане на жнівень 2010 года Лоры з'яўляецца самым высокааплатным акцёрам у драматычным серыяле на амерыканскім тэлебачанні[1]. Ён быў уключаны ў Кнігу рэкордаў Гінэса 2011 годзе як самы высокааплатны акцёр тэлевізійнай драмы, зарабляючы 700 тысяч долараў ЗША[2] за здымку ў адным эпізодзе серыяла, і як самы папулярны чалавек на тэлебачанні[3][4].
Зноскі
- ↑ «Brit Hugh Laurie tops US television pay league». The First Post.
- ↑ «Hugh Laurie Rocks the House». BBS news.com
- ↑ «Justin Bieber, Miranda Cosgrove, & Lady Gaga Are Welcomed Into 2012 Guinness World Records». RyanSeacrest.com.
- ↑ «Guinness Book of Records: Hugh Laurie is most watched man on television». Telegraph.
Вонкавыя спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Х'ю Лоры* Група Band From TV (англ.) - Інтэрв'ю акцёра ў перадачы «The Late Late Show» (частка 1) (англ.)
- Інтэрв'ю акцёра ў перадачы «The Late Late Show» (частка 2) (англ.)
- Акцёр у сацыяльнай рэкламе, якая заклікае давяраць сваім урачам (англ.)
- Hugh Laurie(англ.) на TV.com (англ.)
- Hugh Laurie interview with the Guardian (англ.)
- Hugh Laurie Interview with the Daily Telegraph (англ.)
- Hugh Laurie interview with Time Out (англ.)
- Hugh «Laurie 'snubbed' after US success» — BBC News (англ.)
- Hugh Laurie interview with the Guardian (англ.)
Шаблон:Доктар Хаус Шаблон:Прэмія «Залаты глобус» за лепшую мужчынскую ролю ў тэлевізійным серыяле — драма 2001—2020 Шаблон:Прэмія «Гільдыя кінаакцёраў» за лепшую мужчынскую ролю ў драматычным серыяле 2001-...
- Афіцэры ордэна Брытанскай імперыі
- Асобы
- Нарадзіліся 11 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Сцэнарысты паводле алфавіту
- Сцэнарысты Вялікабрытаніі
- Рэжысёры паводле алфавіту
- Рэжысёры Вялікабрытаніі
- Прадзюсары паводле алфавіту
- Прадзюсары Вялікабрытаніі
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіту
- Спевакі і спявачкі Вялікабрытаніі
- Пісьменнікі Вялікабрытаніі
- Комікі Вялікабрытаніі
- Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
- Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША
- Лаўрэаты прэміі «Satellite Award»