Царква Іль Рэдэнторэ
| Хрысціянскі храм | |
|
Царква Іль Рэдэнторэ
|
|
| Краіна | Італія |
| Горад | Венецыя |
| Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
| Тып будынка | Царква |
| Архітэктурны стыль | Андрэа Паладзіа |
| Аўтар праекта | Андрэа Паладзіа |
| Заснавальнік | Себасцьяна Веньер |
| Будаўніцтва | 1577—1592 гады |
| Царква Іль Рэдэнторэ на |
|
Царква Іль Рэдэнторэ (італ. Il Redentore - Збаўца) — царква ў Венецыі на набярэжнай вострава Джудэка.
Будаўніцтва было ўхвалена дожам Себасцьянам Веньерам і Вялікім Саветам і даручана Андрэа Паладыя. У маі 1577 царква была закладзена ў гонар падзякі Збавіцеля за збавенне горада ад эпідэміі чумы, якая лютавала ў Венецыі ў 1575-1576 гадах і забрала да траціны насельніцтва горада, або 46000 жыццяў. У 1592 годзе будынак быў завершаны і асвечана. Царква было аддадзена ордэна Капуцынаў.
У знак збавення ад чумы з XVI стагоддзя ў Венецыі святкуюць свята Фэста дэль Рэдэнторэ. Штогод у трэцюю нядзелю ліпеня, дож наведваў царкву, прайшоўшы па пантонным мосце, які наводзіўся ад Палаца Дожаў да царквы. Там ён служыў імшу.
У царкве знаходзяцца шэдэўры Франчэска Басана, Лацара Бастыяні, Карла Сарачэні, Леандра Басана, Джакама Пальма, Якопа Басана, Франчэска Бісола, Рока Марконі, Паала Веранезэ, Альвізэ Віварыні, Тынтарэта.
Галерэя [правіць]
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Constant, Caroline (1993). Palladio Guide. New York: Princeton Architectural Press. ISBN 1878271857.
- Weissmüller, Alberto (2007). Palladio in Venice. Grafiche Vianello Srl. ISBN 8872001749.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Іль Рэдэнторэ
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||