Царква Маці Божай, Бругэ
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Царква Маці Божай у Бругэ (нідэрл. Onze-Lieve-Vrouwekerk - Онзе-Лівэ-Враўэкерк; Нотр-Дам у Бругэ) - гатычная царква ў бельгійскім Бругэ, пабудаваная ў XII-XIII стагоддзях. Над лавамі размешчаны 30 гербаў рыцараў, якія прысутнічалі ў царкве ў 1468 годзе на II капітуле ордэна Залатога Руна. У прасторах царквы з высокай вежай ў 122 м захоўваецца адзіная скульптура Мікеланджэла, пры яго жыцці якая апынулася па другі бок Альпаў, - «Дзева Марыя з дзіцем» («Мадонна Бругэ»).
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Богамаці ў Бругэ
-
Надмагіллі на магілах Карла Смелага і Марыі Бургундскай
-
Мікеланджэла. «Мадонна Бругэ» (1504).
