Царква Пятра і Паўла на Гарадзянцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Храм Свв. Апп. Пятра і Паўла
Царква Пятра і Паўла на Гарадзянцы
Царква Пятра і Паўла на Гарадзянцы
54°47′47,24″ пн. ш. 32°02′15,41″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Смаленск
Канфесія Праваслаўе
Епархія Смаленская і Вяземская
Архітэктурны стыль дамангольскае храмавае дойлідства, кіева-чарнігаўская школа
Заснавальнік Расціслаў Мсціславіч
Першае згадванне 1146
Дата заснавання 1146
Статус храм
Стан Дзеючы
Сайт smol-stt-app.cerkov.ru
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Пятра і Паўла на Гарадзянцы — адзін з трох захаваных у Смаленску помнікаў дамангольскага дойлідства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Храм быў пабудаваны ў 1146 годзе пры смаленскім князю Расціславе Мсціславічы. Асвяціў яго першы смаленскі епіскап — Сімяон.

Падчас вайны ў 1611—1654 гадоў храм быў пераўтвораны ў касцёл. Затым храм зноў становіцца праваслаўным. У XVIII стагоддзі храмавы комплекс быў цалкам перабудаваны. Да храма Пятра і Паўла з захаду далучыўся храм св. Варвары.

У 1812 годзе храм быў разрабаваны французамі. Аднаўляўся храм на сродкі з дзяржаўнай казны.

У 1943 годзе падчас баёў за вызваленне Смаленска храм зноў падвергнуўся разбурэнням. Ён быў адноўлены ў меркаваных першапачатковых формах у 1962—1963 гадах пад кіраўніцтвам архітэктара П. Д. Бараноўскага.

Трэці паверх палат быў знесены, храм аддзелены ад Варварынскай царквы. Аб дэталях праведзенай Бараноўскім рэканструкцыі паведамляе яго кароткі навукова-папулярны артыкул. Пасля завяршэння рэстаўрацыі раскопкамі было ўстаноўлена, што ў старажытнасці храм атачалі галерэі. У маі 1935 царква была ліквідаваная — у храме перасталі праводзіць службы. Царкоўнае жыццё было адноўленае 26 мая 1991 года.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]