Царква Ружыца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Царква Ружыца
Црква Ружица
44°49′32″ пн. ш. 020°27′04″ у. д.HGЯO
Краіна  Сербія
Горад Бялград
Канфесія Сербская Праваслаўная царква
Епархія Бялградска-Карлавацкая архіепархія
Тып будынка Царква
Дата заснавання 1869
Стан дзеючы
(пад абаронай дзяржавы)
Сайт spc.rs/sr/crkve_ruzhica_…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Ружыца (сербск.: Црква Ружица) — найстаражытная царква ў Бялградзе. Размешчана ў крэпасці Калемегдан. Прастол царквы асвечаны ў гонар Прасвятой Багародзіцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На тым жа месцы ў часы Стэфана Лазаравіча знаходзілася царква Успення Багародзіцы. Пасля захопу Бялграда ў 1521 годзе асманамі яна была пераабсталявана ў мячэць.

Сённяшняя царква ў XVIII стагоддзі была парахавым складам, паміж 1867 і 1869 гадамі перароблена ў гарнізонную царкву. Пасля значных разбурэнняў, атрыманых падчас Першай сусветнай вайны, царква была абноўлена і асвечана 11 кастрычніка 1925 года. З 31 мая 1965 года царква знаходзіцца пад абаронай дзяржавы [1].

У непасрэднай блізкасці ад царквы Ружыца знаходзіцца царква Параскевы Сербскай.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

Пасля рэканструкцыі каля ўвахода былі пастаўлены дзве статуі: цара Стэфана Душана і пехацінца часоў Балканскіх войнаў. Іканастас абноўленага храма быў створаны Костам Тодаравічам, а іконы да яго напісаны іераманахам Рафаілам Мамчылавічам. Фрэскі былі напісаны Андрэем Біцэнкам.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]