Царква Санта-Марыя дэль Джылья
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Каталіцкі храм | |
|
Санта-Марыя дэль Джылья
Santa Maria del Giglio |
|
| Краіна | Італія |
| Горад | Венецыя |
| Канфесія | каталіцызм |
| Тып будынка | царква |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Дата заснавання | X |
| Стан | дзеючы |
| Санта-Марыя дэль Джылья на |
|
Царква Санта-Марыя дэль Джылья (іт. Santa Maria del Giglio, Santa Maria Zobenigo) — царква ў стылі барока ў Венецыі.
Гісторыя заснавання царквы адносіцца да X стагоддзя, калі на яго ўзвядзенне славянскай сям'ёй Джубаніка быў арганізаваны адмысловы фонд.
Адметнай рысай гэтай царквы з'яўляецца фасад. Яго стварыў Джузэпэ Сардзі ў гонар Антоніа Барбара і яго сем'і, і замест звычайных фігур святых на ім з'явіліся абрысы гарадоў Задар, Кандыя, Падуя, Рым, Корфу і Спліт, якія адыгралі не апошнюю ролю для гэтага сямейства. У нішах паміж калонамі можна бачыць статуі братоў Барбара.
У музеі царквы знаходзіцца палатно «Святое сямейства», якое прыпісваецца Рубенсу, і дзве карціны Тынтарэта.
Змест |
Галерэя [правіць]
Літаратура [правіць]
- Martin Gaier, Facciate sacre a scopo profano. Venezia e la politica dei monumenti fra Quattro e Settecento. Istituto Veneto di Scienze, Lettere ed Arti, ISBN 88-88143-14-9.
Спасылкі [правіць]
Гл. таксама [правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра архітэктуру. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||