Царква Сан-Джобэ
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Царква Сан-Джобэ (іт. San Giobbe) — царква ў Венецыі, у раёне Канарэджа. Знаходзіцца на асобнай плошчы ў канала Канарэджа.
Будаўніцтва царквы пачалося ў 1450 годзе, пад патранажам Крыстофа Мора. А скончылася ў 1470-х пад кіраўніцтвам П'етра Ламбарда. Мора прысвяціў будаўніцтва царквы памяці Святога Бернандзіна Сіенскага, які прадказаў будучаму дожу галоўны пост рэспублікі.
Шматлікія творы Джавані Беліні і Карпача былі перавезены ў Акадэмію, пасля таго як Напалеон зачыніў кляштар Сан-Джобэ.
Гл. таксама [правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра архітэктуру. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |