Царква Сан-Маізэ
| Каталіцкі храм | |
|
Царква Сан-Маізэ
Basilica di San Moise |
|
| Краіна | Італія |
| Горад | Венецыя |
| Канфесія | каталіцызм |
| Тып будынка | царква |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Аўтар праекта | Трэміньён Алесандра |
| Першае згадванне | VIII стагоддзе |
| Дата заснавання | 1682 |
| Будаўніцтва | 1668—1682 гады |
| Царква Сан-Маізэ на |
|
Царква Сан-Маізэ (іт. Basilica di San Moise) — барочная царква ў Венецыі. Першапачатковая царква VIII ст. была перабудавана ў Х ст. для нейкага Маізэ Веніера, які пажадаў прысвяціць яе свайму нябеснаму заступніку Св. Майсею. У XIV ст. да царквы была дададзеная цагляная званіца са скразной аркадай званіц. Па замове сям'і Фіні перабудавана ў 1682 Алесандра Трэміньёнам. Магутны фасад, упрыгожаны скульптарам Энрыка Мейрынгам, апявае камерцыйныя поспехі сям'і Фіні. Алтарная карціна адлюстроўвае Майсея, які атрымлівае 10 запаведзяў, высечаных з каменя. У нефе царквы знаходзіцца магіла шатландскага фінансіста Джона Лоу, а таксама мноства карцін XVII і XVIII стст. У прэсбітэрыі знаходзяцца драўляныя разьбяныя сядзенні хораў, датаваныя XVI ст. У капэле злева - карціны "Тайная вячэра" Пальмы Малодшага і "Абмыванне ног" Якапа Тынтарэта. Джон Раскін назваў царкву Сан-Маізэ самай нязграбнай пабудовай Венецыі.
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Reclams Kunstführer Italien. Bd 2: Oberitalien Ost. Stuttgart 1965. S. 917-918.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Сан-Маізэ
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||