Царква Святога Алькмунда (Дэрбі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква Святога Алькмунда
англ.: St Alkmund's Church
52°55′36″ пн. ш. 1°28′43″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Канфесія англіканства
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура
Архітэктар Henry Isaac Stevens[d]
Дата заснавання 1846
Дата скасавання 1968
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Шпіль царквы святога Алькмунда на карціне Роберта Брэдберы. З калекцыі Музея і мастацкай галерэі Дэрбі

Царква святога Алькмунда ў Дэрбі (англ.: St. Alkmund's Church) — былая віктарыянская царква, якая знаходзілася на геаргіанскай плошчы паміж Брыджгейт (Bridgegate) і Куін-стрыт (Queen Street); гэта была адзіная геаргіанская плошча ў горадзе. Царква была ўзведзена ў 1846 годзе архітэктарам Генры Ісаакам Стывенсам[1] за 7700 фунтаў стэрлінгаў на месцы некалькіх ранейшых цэркваў, датаваных яшчэ IX стагоддзем, кожная з якіх была названая ў гонар святога Алькмунда. Царква была складзеная з часаных камянёў і мела рысы гатычнай архітэктуры. Унутры царквы размяшчаліся высокія калоны і каменныя аркі. Сярэдні і бакавы нефы былі шырокімі, з алтаром у цэнтры. Званіца падмацоўвалася аркамі-апорамі.

Зрэшты, будынак царквы выклікаў рознагалоссі сярод грамадзян каталіцкага веравызнання. 65-метровы шпіль псаваў выгляд на каталіцкую царкву Св. Марыі, і пазней шмат гадоў англіканская царква мела непахвальную мянушку «The Church of the Holy Spite» («царква святой злосці»[2]). На царкоўным могільніку ў канцы 1846 быў перапахаваны дэрбскі мастак Джозэф Райт.

Царква была акружаная шматлікімі двух-трохпавярховымі дамамі, якія фармавалі лінію з плошчай і царкоўнымі магілкамі. Іншым годным увагі будынкам быў Лэмб Ян (The Lamb Inn) на рагу плошчы і Брыджгейт, адкрыты ў 1835 годзе, які ўтрымліваў ўласныя бровар і кандытарскі магазін, у вастраканечным будынку XVII стагоддзя, і шэраг магазінаў на Квін-стрыт, гісторыя якіх узыходзіць да сярэднявечных часоў. Гэтая мясцовасць была апісана сэрам Нікаласам Пеўснерам у кнізе «The Buildings of England» як «самае дасканалае адраджэнне 18 стагоддзя, ціхі аазіс» (A revival of 18th century unmatched, a quiet oasis).

На працягу сярэдзіны 1950-х было выяўлена, што апорныя драўляныя бэлькі званіцы пачалі разбурацца і гніць. У выніку 6 метраў званіцы былі зняты для рэстаўрацыйных работ. Гэта было зроблена з-за знойдзеных структурных недахопаў каменнага мура і работ па дрэве, знойдзеных у самай званіцы. Быў складзены план па замене яе верхняй часткі, але ён так і не быў выкананы. Таксама былі разабраны некаторыя элементы гатычнага мура.

У 1963 годзе муніцыпальны савет Дэрбі абвясціў аб намеры павялічыць паток перавозак праз горад. Часткай плана было будаўніцтва дарогі, якая павінна была пралягаць па месцы, на якім стаяла царква і прылеглых могілках. Такое рашэнне выклікала моцнае абурэнне сярод жыхароў Дэрбі, аднак работы былі выкананы.

Па заканчэнні работ месца былой царквы засталося адкрытым і не забудоўвалася. Меркаваную грабніцу Св. Алькмунда і іншыя каштоўныя артэфакты зараз можна ўбачыць у Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі. Цяпер на месцы царквы ўсталяваная памятная шыльда.

Зноскі

  1. Famous Derbyshire people, accessed 27 November 2008
  2. spite — злосць, (saint) spirite — (святы) дух, гульня слоў