Свята-Мікалаеўская царква (Талін)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква Святога Мікалая
Niguliste kirik
59°26′09,32″ пн. ш. 24°44′33,92″ у. д.HGЯO
Краіна  Эстонія
Горад
Канфесія хрысціянства
Тып будынка Хрысціянскі храм
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура
Заснавальнік нямецкія купцы
Першае згадванне XIII стагоддзе
Дата заснавання XIII стагоддзе
Рэліквіі і святыні карціна «Скокі смерці»
Статус ахоўваецца дзяржавай
Вышыня 105 м
Стан дзейнічае музей
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква́ Свято́га Мікала́я, царква́ Нігулі́стэ (эст.: Niguliste kirik) — былая лютэранская царква ў Старым горадзе Таліна, збудаваная ў XIII стагоддзі. Названая ў гонар святога Мікалая — заступніка мараплаўцаў. Цяпер у будынку дзейнічае адзін з чатырох філіялаў Эстонскага мастацкага музея.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Частка вестфальскіх перасяленцаў з вострава Готланд у 1230 року асела на паўднёвы захад ад Ратушнай плошчы. Для пабудовы каталіцкай царквы была абраная прасторная пляцоўка на ўсходнім баку цяперашняй вуліцы Ратаскаэву. Першапачаткова аблічча будынка значна адрознівалася ад цяперашняга. Гэта была трохнефавая царква з чатырма травеямі, заходняя вежа была пабудавана ў другой палове XIV стагоддзя. Паколькі горад у той час быў яшчэ неўмацаваны, касцёл меў цяжкія муры з кратамі дзеля абароны ад нападаў. Выкарыстоўваўся таксама як сховішча тавараў і месца заключэння гандлёвых угодаў.

Калі ў XIV стагоддзі з'явіліся гарадскія муры, касцёл перастаў выконваць абарончыя функцыі і стаў тыповым сярэднявечным парафіяльным храмам. У 1405—1420 дабудаваны, пасля чаго атрымаў сучасны выгляд. У 1486—1493 збудаваная капліца Св. Мацвея (пазней перайменаваная ў імя Св. Антонія).

У часы Рэфармацыі царква Святога Мікалая была адной з нешматлікіх, якая здолела пазбегнуць разрабавання пратэстантамі. Уночы 14 верасня 1524 года агрэсіўны натоўп грамадзян, спустошыўшы цэрквы Святога Олава, Пюхавайму і Святой Кацярыны ў дамініканскім кляштары, падышоў да царквы Святога Мікалая. Паводле мясцовага падання, яе дзверы былі запаяныя волавам, і жарсці сцішыліся. Пазней храм перайшоў да лютэранаў, унутранае ўбранне захавалася.

9 сакавіка 1944 падчас савецкай бамбардзіроўкі Таліна  (англ.) будынак зведаў моцныя пашкоджанні. У будынку пачаўся пажар, шмат твораў сярэднявечнага мастацтва і дэталяў інтэр'еру загінулі. Найбольш каштоўныя экспанаты ацалелі таму, што былі загадзя вынесеныя з храму.

Рамонт і рэстаўрацыя ў будынку цягнуліся з 1953 да 1981 года. 12 кастрычніка 1982 ізноў здарыўся пажар, які знішчыў вежу і шпіль, пашкодзіў дах і капліцу Святога Антонія[1].

Пасля рэстаўрацыі ў 1984 годзе ў будынку быў адчынены філіял Эстонскага мастацкага музея і канцэртная зала.

Тут выстаўленыя каштоўныя экспанаты сярэднявечнага мастацтва: алтары, скульптуры, карціны, гербы-эпітафіі, спавядальні. Асаблівае ўвагі заслугоўвае сусветна вядомая карціна любецкага жывапісца Бернта Нотке — «Скокі смерці», частка якой знаходзіцца ў капліцы Св. Антонія. На карціне паказаны ланцужок з людзей розных саслоўяў, пачынаючы ад Папы рымскага і сканчаючы немаўлём, а таксама постаці Смерці, якія завабліваюць людзей у скокі. Спярша мастак стварыў дзве аднолькавыя карціны. Адна з іх загінула ў Любеку ў Другую сусветную вайну, у Таліне захаваўся толькі фрагмент твора.

Карціна «Скокі смерці»

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Andres Valdre.. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2007. Праверана 28 красавіка 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Geschichte der baltischen Stadte», Z. Ligers. Bern, 1948
  • «Tallinna ajalugu 1860-ndate aastateni», Koostanud Raimo Pullat. «Eesti Raamat» Tallinn, 1976