Царква Святога Паўла, Франкфурт-на-Майне
Царква Святога Паўла (ням. Paulskirche) — храм у Франкфурце-на-Майне. Будаваўся з 1789 да 1833 года на месцы знесенай ў 1786 г. сярэднявечнай царквы, і да 1944 г. з'яўляўся галоўнай лютэранскай царквой Франкфурта. У царкве Святога Паўла з 1848 па 1849 гады засядалі дэлегаты першага германскага парламента — Франкфурцкага нацыянальнага сходу.
Пасля бамбёжкі 18 сакавіка 1944 г царква згарэла. Пасля Другой сусветнай вайны яна была адноўлена. У дзень сотой гадавіны Франкфурцкага нацыянальнага сходу 18 мая 1948 г. царква была адкрыта пад назвай Дом ўсіх немцаў (ням.: Haus aller Deutscher). З гэтага моманту яна з'яўляецца нацыянальным помнікам і выкарыстоўваецца галоўным чынам для грамадскіх мерапрыемстваў.
У Паўльскірхе праводзіцца цырымонія ўручэння Прэміі міру нямецкіх кнігагандляроў.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Святога Паўла