Царква Скальцы
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Каталіцкая царква | |
|
Царква дэльі Скальцы
degli Scalzi |
|
| Краіна | Італія |
| Горад | Венецыя |
| Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
| Тып будынка | Царква |
| Аўтар праекта | Бальдасарэ Лангена |
| Будаўніцтва | 1660—1689 гады |
| Царква дэльі Скальцы на |
|
Царква дэльі Скальцы або Санта Марыя дзі Назарэт (іт. degli Scalzi) — царква ў Венецыі, у раёне Канарэджа, пабудавана 1660-1689 гады. Галоўны - заходні - фасад выходзіць на Гранд-канал, ля моста Скальцы за чыгуначным вакзалам.
Атрымала сваю назву ад імя «басаногіх» (італ. scalzi) кармеліцкіх манахаў, якія заснавалі яе ў XVII стагоддзі. Будаўніцтва было даручана Бальдасарэ Лангена ў сярэдзіне XVII стагоддзя і зацягнулася на 35 гадоў. Пазней Джузэпэ Сардзі выканаў работы па фасадзе, а скляпенні капэл у 1743-44 гадах былі распісаны Цьепола.
У 1915 годзе ў царкву трапіла бомба, выпушчаная аўстрыйскімі войскамі. Бомба разбурыла дах і знішчыла фрэску Цьепола.
У царкве быў пахаваны апошні дож Венецыі Ладавіка Манін.
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Marcello Brusegan, Le chiese di Venezia, Ed. Newton Compton 2008
- Laura Facchin, Bernardo Falconi (notizie dal 1651 al 1696), in G. Mollisi (a cura di), Svizzeri a Venezia nella storia nell'arte nella cultura nell'economia dalla metà del Quattrocento ad oggi, Arte&Storia, a. 8, n. 40, Editrice Ticino Management S.A., Lugano, settembre-ottobre 2008, 206-215.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Скальцы
| Гэта пачатак артыкула пра архітэктуру. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||