Царква Швецыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Царква Швецыі
Герб Царквы Швецыі
Герб Царквы Швецыі
Канфесія Пратэстанцтва
Кірунак Лютэранства, Высокая царква
Кіраванне Епіскапальнае
Глава Архібіскуп УпсалыАнцье Якелен (2013—)
Пагадненні ССЦ, СЛФ, КЕЦ, Порваская супольнасць
Тэрыторыя Швецыя
Заснавальнік Густаў I Васа
Дата заснавання 1536
Членаў каля 6,4 млн
Афіцыйны сайт www.svenskakyrkan.se

Царква Швецыі (шведск.: Svenska kyrkan) — найбуйнейшая хрысціянская дэнамінацыя ў Швецыі, найбуйнейшая лютэранская царква ў Сусветнай лютэранскай федэрацыі і ў свеце, член Порваскай супольнасці. Членамі царквы з’яўляюцца каля 6,4 мільёнаў чалавек ці 67,5 % насельніцтва Швецыі[1]. Аднак толькі 2 % наведвае набажэнствы штотыдзень. Да 2000 года царква мела статус дзяржаўнай.

Назва «Царква Швецыі» ўпершыню з’явілася ў заканадаўчым акце ў 1860 годзе (у першым законе аб нязгодных). Гэта назва была неабходна для таго, каб адрозніваць Царкву Швецыі ад іншых канфесій.

Царква Швецыі ўяўляе сабой:

  • супольнасць людзей евангелічна-лютэранскай веры ў Швецыі, якая аб’ядноўвае прыходы і дыяцэзіі;
  • адкрытую нацыянальную царкву, якая працуе з дэмакратычнымі арганізацыямі і праз царкоўнае служэнне ахоплівае ўсю нацыю;

Главой Царквы Швецыі з’яўляецца Архібіскуп Упсалы, з 15 кастрычніка 2013 года ім выбрана Анцье Якелен[2].

Веравучэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак веравучэння шведскай царквы пасля рэфармацыі быў закладзены ў 1536 годзе падчас кіравання караля Швецыі Густава Вазы. На скліканым ім царкоўным Сінодзе кананічнае права Рымска-каталіцкай царквы было адменена. Гэты акт афіцыйна аддзяліў царкву ў Швецыі ад Папы. У 1572 годзе царква прыняла «Шведскі царкоўны статут», у якім вызначалася арганізацыйная структура і характар самакіравальнай шведскай царквы. Главой царквы з гэтага часу стаў кароль.

Афіцыйна шведская царква стала лютэранскага веравызнання ў 1593 годзе, калі Сінод шведскай царквы ва Упсале прыняў Аўгсбургскае веравызнанне, лютэранскія веравучэнні былі прызнаны абавязковымі для ўсяго шведскага каралеўства, а таксама быў выдазены дакумент (лац.: Confessio Fidei), паводле якога былі прыняты:

У 1686 годзе Рыксдаг прыняў Кнігу Згоды, якая складаецца з:

У XIXXX стст. былі афіцыйна зацверджаны розныя царкоўныя пагадненні, галоўным чынам накіраваныя на экуменізм:

На практыцы тэксты лютэранскіх веравучэнняў адыгрываюць ролю другога плану, замест гэтага прыходы абапіраюцца на лютэранскія традыцыі, змяшаныя з уплывам іншых хрысціянскіх канфесій і розных царкоўных рухаў, такія як Нізкая царква, Высокая царква, Піетызм («Старая царква») і Лестадыянства, якія могуць быць усталяваны на мясцовым узроўні, але не маюць вялікага агульнанацыянальнага ўплыву.

З XX стагоддзя Царква Швецыі ў большасці сваёй прапаведуе ліберальнае хрысціянства і абараняе правы чалавека.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Хрысціянства пракралася ў Швецыю, як і ў многія іншыя краіны, праз місіянерскія манаскія ордэны, маракоў і гандляроў. Каталіцкі манах Ансгар лічыцца першым, хто прыйшоў з хрысціянскай пропаведдзю ў Швецыю ў IX стагоддзі. Таксама лічыцца, што менавіта па яго ініцыятыве першыя хрысціяне ў Швецыі пабудавалі першую царкву — царкву ў горадзе Бірка на возеры Меларэн.

Утварэнне шведскай царквы[правіць | правіць зыходнік]

Важнай постаццю для хрысціянства ў Швецыі быў Улаф Шатконунг, які стаў першым хрысціянскім каралём Швецыі, верагодна, хрышчоным англійскім місіянерам. Яго палітыка была накіравана на актыўнае распаўсюджванне хрысціянства ў Швецыі. Місіянеры прапаведавалі хрысціянства, будаваліся каталіцкія кляштары і цэрквы ў цэнтрах паселішчаў, як знак Божай прысутнасці ў свеце. Задачамі царквы былі не толькі выхаванне людзей у хрысціянскай веры, але таксама адукацыя і ахова здароўя. З часам царква стала ў краіне вельмі магутнай сілай, у тым ліку найбуйнешым землеўладальнікам: плошча царкоўных уладанняў перавышала агульную плошчу земляў, што належалі шведскай знаці.

Рэфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Трыумф Густава Вазы. Жанчына ў жоўтым — Каталіцкая Царква

У 1517 годзе браты Олаус (Олаф) і Лаўрэнціус (Ларс) Петры, сыны каваля з Эрэбру, якія прыехалі ў Германію для атрымання адукацыі, сталі сведкамі выступленняў Марціна Лютэра супраць злоўжыванняў у Рымска-каталіцкай царкве. У 1518 годзе Олаус вярнуўся ў Швецыю і стаў дыяканам і настаўнікам Стрэнгнескай царкоўнай школы. Першапачаткова да выступленняў Петры адмоўна ставіліся не толькі царкоўныя іерархі, але і звычайныя вернікі, якія кідалі ў прапаведніка камянямі і палкамі. Першапачаткова адмоўна да пропаведзі новага вучэння ставіўся і новы кароль Швецыі Густаў Ваза, якім у 1523 годзе быў выдадзены ўказ, які забараняў пад пагрозай пазбаўлення маёмасці і пакарання смерцю вывучаць творы Лютэра. Аднак складаная ўнутрыпалітычная сітуацыя вымусіла караля шукаць як новых саюзнікаў унутры краіны, так і дадатковыя крыніцы фінансавання свайго кіравання. У дадатак у 1524 годзе ўзнік канфлікт паміж каралём і Папам Кліментам VII з нагоды абрання новага архібіскупа. У выніку гэтага адносіны з Рымам былі разарваны і больш не аднаўляліся.

Рэформа Царквы ў Швецыі ажыццяўлялася паступова — з 1525 года пачалося правядзенне набажэнстваў на шведскай мове, у 1526 годзе на ёй быў выдадзены Новы Запавет, а ў 1541 годзе — уся Біблія, і кароль абавязаў усе цэрквы купіць новыя кнігі.[4]

У 1527 годзе на Вестэроскім рыксдагу главой Царквы быў абвешчаны кароль, а маёмасць кляштараў была канфіскавана на карысць кароны. Справамі Царквы сталі кіраваць свецкія асобы, прызначаныя каралём.

У 1531 годзе архібіскупам Швецыі стаў брат Олауса Лаўрэнціус. Пад яго кіраўніцтвам у 1536 годзе ў Упсале адбыўся Царкоўны сабор, на якім лютэранскія царкоўныя кнігі былі прызнаны абавязковымі для ўсёй Швецыі. Цэлібат быў адменены. У 1571 годзе Лаўрэнціусам Петры быў распрацаваны «Шведскі царкоўны статут», у якім вызначалася арганізацыйная структура і характар самакіравання Шведскай Царквы. Пастары і парафіяне атрымлівалі магчымасць выбіраць біскупаў, аднак канчатковае зацвярджэнне кандыдатаў стала прэрагатывай караля.[5]

Разам з тым неабходна адзначыць, што з-за адсутнасці бязлітаснага супрацьстаяння паміж рымскімі каталікамі і прыхільнікамі Рэфармацыі, якое мела месца ў краінах Цэнтральнай Еўропы, змены ў знешнім характары набажэнстваў не мелі моцных адрозненняў ад тых, што былі ў Рымска-каталіцкай царкве. Таму шведскі абрад прынята лічыць узорам высокацаркоўнай традыцыі ў лютэранстве. Таксама фармальна лічыцца, што Царква Швецыі мае Апостальскую пераемнасць, бо Лаўрэнціус Петры быў пасвечаны ў біскупы Петэрам Магнусанам, біскупам Вестэросскім, пасвечаным у свой сан у Рыме[6].

Рэфармацыя была праведзена і ў Фінляндыі, якая ў той час з’яўлялася часткай каралеўства Швецыі. Першым лютэранскім біскупам у Фінляндыі (у г. Аба) стаў Мікаэль Агрыкала, які склаў першы лемантар фінскай мовы і перавёў на фінскую Новы Запавет і часткі Старога Запавету.

У 1718 была спроба аб’яднання Шведскай і Англіканскай царквы, якая правалілася з-за супраціўлення кансерватыўнага шведскага біскупства, якое абвінавачвала англікан у празмерным кальвінізме.

Піетызм і рухі веры[правіць | правіць зыходнік]

З канца XVII стагоддзя ў краіне стаў распаўсюджвацца піетызм, пазіцыі якога ўзмацніліся пасля паражэння Швецыі ў Паўночнай вайне. З-за таго, што гэта стала разглядацца як пагроза адзінству царквы, 12 студзеня 1726 года быў прыняты закон аб малітоўных сходах (конвектыльплакат), які забараняў сходы вернікаў па-за царкоўнымі будынкамі.

Тым не менш, у пачатку XIX стагоддзя ў краіне сталі распаўсюджвацца рывайвелісцкія рухі веры, у пропаведзі якіх важную ролі сталі адыгрываць прыхадскія святары ці проста парафіяне. Адным з найбольш вядомых прапаведнікаў таго перыяду стаў Карл Росеніус. У 1858 годзе конвектыльплакат быў адменены, што стымулявала развіццё свабоднацаркоўнага руху.

XX стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]

У 1952 годзе шведскі грамадзянін атрымаў права выйсці з Царквы Швецыі без пераходу пры гэтым у іншую канфесію[7]. У 1958 годзе шведскі парламент прыняў закон, які дазваляе жанчынам быць пасвечанымі ў клір (у тым ліку быць пастарамі і біскупамі). Першыя такія ардынацыі адбыліся ў красавіку 1960 года[8]. У 1992 годзе Царква Швецыі ўступіла ў Порваскую супольнасць (англ.: Porvoo Communion)[3] і падпісала пагадненне аб поўных зносінах з іншымі 11 цэрквамі, якія не з’яўляюцца каталіцкімі, але не парушылі апостальскую пераемнасць.
Да 1 студзеня 1996 года хрышчэнне не было абавязковай умовай членства ў Царкве Швецыі, хоць яно было неабходна для заняцця выбарнай пасады ў прыходзе ці ў дыяцэзіі[7]. 1 студзеня 2000 года Царква Швецыі была аддзелена ад дзяржавы[9]. Тым не менш, з аддзяленнем царквы ад дзяржавы набыў моц «Закон аб Царкве Швецыі» (шведск.: Lag om Svenska kyrkan), які кантралюе царкву, каб яна была лютэранскай, нацыянальнай і дэмакратычнай.

XXI стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]

Пасля аддзялення Царквы Швецыі ад дзяржавы за ёй быў пакінуты нагляд за могілкамі, таму нават асобы, якія не ўваходзяць у яе, працягвалі плаціць пахавальны збор[7]. Таксама Царква Швецыі працягвала атрымліваць дзяржаўную дапамогу на грамадска-карысныя патрэбы (напрыклад, на ахову царкоўных будынкаў, прызнаных помнікамі архітэктуры)[7].

У 2007 годзе Царква Швецыі пачала бласлаўляць аднаполыя шлюбы і дазволіла пасвячаць геяў і лесбіянак[10]. З 1 лістапада 2009 года Царква Швецыі рэгіструе аднаполыя шлюбы[11]. Гэта рашэнне было прынята на царкоўным пасяджэнні 176 галасамі супраць 63, 11 устрымаліся[12]. Такім чынам Царква Швецыі становіцца адной з першых цэркваў у свеце, якая адыходзіць ад паняцця гетэрасексуальнага шлюбу як традыцыйнага. Паводле даследавання, у 2008 годзе 71 % шведаў лічылі, што аднаполыя шлюбы павінны быць дазволены[13].

8 лістапада 2009 года ў Царкве Швецыі ў сан біскупа Стакгольма была пасвечана адкрытая лесбіянка, 55-гадовая Ева Брунэ. Урачыстае набажэнства з пасвячэннем адбылося ў Упсальскім Кафедральным саборы.[14] Брунэ стала першым у свеце біскупам-лесбіянкай і пятай жанчынай-біскупам у Швецыі.

Царкоўная структура[правіць | правіць зыходнік]

Вышэйшыя органы — царкоўны сход (Kyrkomötet) і біскупскі сход (Biskopsmötet), паміж іх пасяджэннямі — царкоўнае кіраўніцтва (Kyrkostyrelse). Царква Швецыі падзелена на трынаццаць дыяцэзій (шведск.: stift). Вышэйшыя органы дыяцэзій — дыяцэзіяльны сход (Stiftsfullmäktige), паміж яго пасяджэннямі — дыяцэзіяльнае кіраўніцтва (Stiftsstyrelse). Дыяцэзіі падзелены на «кантракты» (шведск.: kontrakt), якія падзелены на прыходы (шведск.: församlingar). Вышэйшыя органы прыходаў — царкоўныя сходы (Kyrkofullmäktige), якія выбіраюцца парафіянамі, ці царкоўныя сходы (kyrkostämma), якія складаюцца з усіх жыхароў прыходу, паміж іх сходамі — царкоўныя саветы (Kyrkoråd), на чале прыходу стаіць прэсвітар (präst). Адна або некалькі акруг могуць разам сфарміраваць большы прыход — пастарат (шведск.: pastorat).

Дыяцэзіі Царквы Швецыі[правіць | правіць зыходнік]

Дыяцэзія Галоўны сабор Біскупы Дзеючы біскуп
Дыяцэзія Упсалы Кафедральны сабор Упсалы Архібіскупы Упсалы Анцье Якелен (2013-)
Дыяцэзія Упсалы Кафедральны сабор Упсалы Біскупы Упсалы Рагнар Персеніус (2000-)
Дыяцэзія Векшэ Кафедральны сабор Векшэ Біскупы Векшэ Свен Тыдэваль (2006-)
Дыяцэзія Вестэроса Кафедральны сабор Вестэроса Біскупы Вестэроса Клаес-Бертыль Ітэрберг (2008-)
Дыяцэзія Вісбю Кафедральны сабор Вісбю Біскупы Вісбю Ленарт Коскінен (2003-)
Дыяцэзія Гётэбарга Кафедральны сабор Гётэбарга Біскупы Гётэбарга Карл Аксель Аўрэліус (2003-)
Дыяцэзія Карлстада Кафедральны сабор Карлстада Біскупы Карлстада Эсб'ёрн Хагберг (2002-)
Дыяцэзія Лінчэпінга Кафедральны сабор Лінчэпінга Біскупы Лінчэпінга Марцін Лінд (1995-)
Дыяцэзія Лулеа Кафедральны сабор Лулеа Біскупы Лулеа Ханс Стыглунд (2002-)
Дыяцэзія Лунда Кафедральны сабор Лунда Біскупы Лунда Анцье Якелен (2007-)
Дыяцэзія Скары Кафедральны сабор Скары Біскупы Скары Эрык Аўрэліус (2004-)
Дыяцэзія Стакгольма Кафедральны сабор Стакгольма Біскупы Стакгольма Ева Брунэ (2009-)
Дыяцэзія Стрэнгнеса Кафедральны сабор Стрэнгнеса Біскупы Стрэнгнеса Ханс Эрык Нурдын (2005-)
Дыяцэзія Хернёсанда Кафедральны сабор Хернёсанда Біскупы Хернёсанда Туўлікі Койвунен Білунд (2009-)

Стаўленне да гомасексуальнасці[правіць | правіць зыходнік]

Царква Швецыі не лічыць гомасексуальнасць грахом. 27 кастрычніка 2005 года царкоўны Сабор прыняў рашэнне бласлаўляць гомасексуальныя саюзы і стварыў адпаведны абрад. У адказ на гэта Руская праваслаўная царква прыняла рашэнне прыпыніць двухбаковыя адносіны[15]. 1 лістапада 2009 года набыло моц рашэнне Царкоўнага Сабора аб вянчанні аднаполых пар[16]. 8 лістапада 2009 года біскупам Стакгольма стала адкрытая лесбіянка Ева Брунэ[17].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Іншыя дзяржаўныя ці былыя дзяржаўныя лютэранскія цэрквы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Svenska kyrkans medlemsutveckling år 2012(нявызн.) (PDF). Svenska kyrkan.
  2. Царкву Швецыі ўпершыню ўзначаліла жанчына Архівавана 17 кастрычніка 2013.
  3. а б Official website of the Porvoo Communion
  4. Murray R. Svenska kyrkans historia. Stockholm, 1978, р. 26.
  5. О. В. Чернышева, Ю. Д. Комаров. Церковь в скандинавских странах. М.: Наука, 1988. С. 9-12.
  6. The Church of England and the Church of Sweden
  7. а б в г http://www.inslav.ru/images/stories/pdf/2011_Gosudarstvo_i_cerkov.pdf
  8. Шведская Лютэранская Царква адзначыла 50-годдзе першай жаночай хіратоніі
  9. Лютэранская царква Швецыі пазбавілася за чатыры гады двухсот тысяч вернікаў
  10. Лютэранская царква Швецыі першай у свеце дае згоду на аднаполы шлюб
  11. Euronews: Царква Швецыі ўхваліла аднаполыя шлюбы Архівавана 13 студзеня 2011.
  12. Svenska kyrkan tillåter homoäktenskap, DN, 2009-10-22 Архівавана 26 снежня 2009.
  13. Starkt stöd för homoäktenskap, SvD
  14. ePop.ru: Біскупам Стакгольма выбрана адкрытая лесбіянка Архівавана 22 студзеня 2015.
  15. Заява Свяшчэннага Сінода Рускай праваслаўнай царквы ў сувязі з рашэннем аб заснаванні афіцыйнага абраду блаславення аднаполых пар, прынятым 27 кастрычніка 2005 года Асамблеяй Царквы Швецыі
  16. У Швецыі царква дазволіла вянчацца аднаполым парам
  17. Біскупам Стакгольма абрана адкрытая лесбіянка Архівавана 22 студзеня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]