Царква езуітаў (Вена)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Царква езуітаў, Вена)
Каталіцкі храм
Царква езуітаў
Jesuitenkirche
48°12′32″ пн. ш. 16°22′38″ у. д.HGЯO
Краіна  Аўстрыя
Горад Вена
Канфесія Каталіцтва
Епархія Архідыяцэзія Вены
Ордэнская прыналежнасць езуіты
Архітэктурны стыль барока
Архітэктар Andrea Pozzo[d]
Дата заснавання 1627
Будаўніцтва 16231627 гады
Стан дзейнічае
Сайт jesuitenwien1.at
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква езуітаў (ням.: Jesuitenkirche) ці Універсітэцкая царква (ням.: Universitätskirche) — каталіцкі храм ва Унутраным горадзе Вены. Адносіцца да архідыяцэзіі Вены. Помнік архітэктуры барока, пабудаваны ў 1623—1627 гадах, перабудаваны ў 1703—1705 гадах Андрэа Поца.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква езуітаў ці Універсітэцкая царква была пабудавана ў 1623—1627 гадах на месцы больш старой капэлы пасля зліцця Венскага езуіцкага калегіума з факультэтам філасофіі і тэалогіі Венскага ўніверсітэта. Пасля заканчэння будаўніцтва яна была асвячона ў гонар двух самых вядомых Святых Таварыства Ісуса — Ігнація Лаёлы і Францыска Ксаверыя.

У 1703 годзе імператар Леапольд I запрасіў знакамітага архітэктара Андрэа Поца, які таксама належаў да Таварыства Ісуса, для перабудовы ўніверсітэцкай царквы. Ён прыбудаваў да царквы дзве вежы і перарабіў галоўны фасад, разбіўгы яго шэраг вузкіх гарызантальных і вертыкальных секцый. Пасля перабудовы царква была пераасвечана ў імя Унебаўзяцця Дзевы Марыі.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер

На фоне даволі строга знешняга ўбрання інтэр'ер царквы адрозніваецца багатым дэкорам. Для ўпрыгожвання шырока выкарыстоўваюцца мармур, пазалота, фрэскавая жывапіс. Сапраўдным шэдэўрам выяўленчага мастацтва з'яўляецца маляўнічы плафон Поца, які выкарыстоўвае прыёмы падману зроку для стварэння ілюзіі аб'ёмнай прасторы на плоскасці (гл. трамплёй).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]