Царква Святога Олафа, Талін

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Царква святога Олафа, Талін)
Перайсці да: рух, знайсці
Хрысціянскі сабор
Царква святога Олафа
Oleviste kirik
Tallinn-Oleviste2.jpg
Краіна Эстонія
Горад Талін
Каардынаты 59°26′29″ пн. ш. 24°44′52″ у. д. / 59.441389° пн. ш. 24.747778° у. д. (G) (O) (Я)
Канфесія Лютэранства
Епархія
Тып будынка Царква
Архітэктурны стыль Готыка
Першае згадванне 1267
Дата пабудовы ?
Стан Дзеючы

Царква Святога Олафа, царква Олевістэ (эст. Oleviste kirik) - лютэранская царква, размешчаная ў Таліне на месцы, дзе ў XII стагоддзі знаходзіўся гандлёвы двор скандынаўскіх купцоў. Найранейшыя згадкі пра царкву адносяцца да 1267 года.

Царква прысвечаная нарвежскаму каралю Олафу II, пад час валадарання якога завяршыўся пераход краіны на хрысціянства. Акрамя таго, святы Олаф лічыцца апекуном мараходаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя звесткі пра царкву адносяцца да 1267 года. Яна была заснаваная як каталіцкая і названая ў гонар нарвежскага караля Олафа Харальдсана.

У XV стагоддзі царква была пераробленая на базіліку, узведзеныя новыя хоры, у галоўнай прасторы з'явіліся чатырохгранныя слупы. Скляпенні галоўнага нефу былі зробленыя зоркападобнымі, а бакавыя — крыжовымі.

Падчас рэканструкцыі на вежы царквы быў узведзены вельмі высокі шпіль, такім чынам вышыня царквы дасягнула 159 метраў, што на той момант было найвышэйшым збудаваннем у свеце[1]. Царкоўны шпіль быў бачны за шмат кіламетраў і служыў арыентырам для караблёў[2], чым, магчыма, і тлумачылася ідэя падобнага будаўніцтва.

У 1513—1523 гадах ля царквы на сродкі мясцовага купца Ганса Паўэлса была збудаваная капліца Дзевы Марыі. Фундатару капліцы прысвечаны асобны кенатаф у ёй, аўтарам якога, праўдападобна, з'яўляецца вестфальскі разьбяр Хайнрых Брабендэр(ням.) бел..

15 верасня 1524 з пачаткам Рэфармацыі касцёл Святога Олафа стаў лютэранскім храмам. Пад уплывам характэрнага для Рэфармацыі іконаборства былі знішчаныя абразы і іншае касцёльнае начынне.

З-за вышыні шпілю ў царкву восем разоў траплялі ўдары маланкі, ад чаго тройчы пачыналіся пажары. Пасля аднаго з іх, які адбыўся ў 1625 годзе, царква страціла статус найвышэйшага будынку свету.

Апошні раз царква гарэла 16 ліпеня 1820. Па адбудове ў 1840 годзе яна набыла сучасны выгляд. У 1850 расійскі цар Мікалай I падараваў царкве вялікі звон. У гэты ж час былі пастаўленыя новыя арганы і перавезеныя з іншых будынкаў жырандолі.

Да 1944 года ў царкве Олевістэ знаходзілася нямецкая грамада. 17 верасня 1950 перададзены баптысцкай грамадзе, у ёй праведзены капітальны рамонт.

Разам з адбудаваным шпілем у цяперашні час царква мае вышыню 123,7 м, з'яўляючыся трэцяй па вышыні царквой у свеце. Паводле пастановы талінскага гарадскага кіраўніцтва, небаскробы ў Таліне не могуць быць пабудаваны вышэйшымі за царкву Святога Олафа.

Зноскі

  1. Игорь Светлов. Таллин — Туроператор «Отдыхай!».
  2. Церковь Олевисте — Туристическая компания «TourPlus».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]