Царкоўнаславянская мова
ЦАРКОЎНАСЛАВЯНСКАЯ МОВА, старацаркоўнаславянская мова, стараславянская мова, мова клерыкальных кніг, перакладзеных Кірылам і Мяфодам у 9 ст., а таксама мова пазнейшых помнікаў славянскай пісьменнасці, якія ствараліся на ўзор гэтых перакладаў. Розныя назвы датычацца розных лакалізацый.
Змест |
Стараславянская мова [правіць]
Стараславянская мова, мова самых старажытных вядомых славянскіх пісьмовых помнікаў (10—11 ст.). У яе аснове ляжаў паўднёваславянскі салунскі дыялект, аднак з самага пачатку стараславянская мова насіла характар міжнароднага моўнага субстрату, зразумелага ўсім славянскім плямёнам.
Старацаркоўнаславянская мова [правіць]
У далейшым стараславянская мова атрымала назву "царкоўнаславянская мова", яшчэ пазней — "старацаркоўнаславянская мова" (гл. Падзел царкоўнаславянскай мовы).
Царкоўнаславянская мова была мовай помнікаў славянскай пісьменнасці, якія ствараліся на ўзор перакладаў Кірыла і Мяфода, аднак набылі мяcцовыя асаблівасці. Таму ў лінгвістычнай літаратуры сустракаюцца тэрміны "царкоўнаславянская мова усходнеславянскага ізводу (рэдакцыі)", "царкоўнаславянская мова балгарскай, македонскай, сербскай, харвацкай глагалічнай рэдакцыі".
Падзел царкоўнаславянскай мовы [правіць]
Каб дадаткова адрозніваць царкоўнаславянскую мову пазнейшых часоў, быў уведзены падзел на старацаркоўнаславянскую мову (мова помнікаў пісьменнасці 10—11 ст.) і царкоўнаславянскую мову (мова больш сучасных, аж да 19 ст., помнікаў царкоўнаславянскай пісьменнасці).
Зноскі
- Будзько І. Гістарычная лінгвістычная тэрміналогія: генезіс, дублетнасць і перспектывы развіцця // Гістарычны альманах. Том 9. 2003. — Гродна, 2003. С.164—168.
| Славянскія мовы | |
|---|---|
| Усходнія | старажытнаўсходнеславянская † • русінская † • старажытнанаўгародская † • стараруская † • беларуская(дыялекты) • руская(дыялекты) • украінская(дыялекты) |
| Заходнія | кашубская • лужыцкія: верхняя — ніжняя • мараўская • палабская † • польская • славацкая • чэшская |
| Паўднёвыя | царкоўнаславянская • балгарская • македонская • сербахарвацкія: баснійская — сербская — харвацкая — чарнагорская • славенская (прэкмурская, рэзьянская) |
| Іншыя | праславянская † • змешаныя: суржык • трасянка • піджыны: русенорск † • кяхцінская † • штучныя: словіа • сібірская мова • язычча |
| † — мёртвыя мовы | |
