Царства, біялогія
Царства (лац.: regnum) — іерархічная ступень навуковай класіфікацыі біялагічных відаў. Таксон самага высокага ўзроўню сярод асноўных.
Гістарычна выдзялялася 5 царстваў жывых арганізмаў: жывёлы, расліны, грыбы, бактэрыі, вірусы. З 1997 года да іх далучаюць яшчэ 2 царствы: пратысты і археі. З 1998 выдзяляюць царства храмісты.
У 1969 годзе прапанавана класіфікацыя з пяццю царствамі, якая карыстаецца папулярнасцю і цяпер. Яна засноўваецца на адрозненнях арганізмаў у жыўленні — прадстаўнікі царства раслін шматклетачныя аўтатрофы, жывёлы — шматклетачныя гетэратрофы, грыбы — шматклетачныя сапратрофы. Царствы пратыстаў і бактэрый складаюцца з аднаклетачных і прасцейшых арганізмаў. Усе пяць царстваў падзелены на надцарства эукарыёты і пракарыёты, у залежнасці ад таго, ці маюць клеткі гэтых арганізмаў ядро.
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Таксанамічныя рангі | |
|---|---|
|
Дамен (Надцарства) — Царства — Падцарства — Надтып/Нададдзел — Тып/Аддзел — Падтып/Пададзел — Надклас — Клас — Падклас — Інфраклас — Надатрад/Надпарадак — Атрад/Парадак — Падатрад/Падпарадак — Інфраатрад — Надсямейства — Сямейства — Падсямейства — Надтрыба — Трыба — Падтрыба — Род — Раздзел — Падпадзел — Падрод — Надсекцыя — Секцыя — Падсекцыя — Рад — Падрад — Від — Падвід — Варыетэт/Разнавіднасць — Падразнавіднасць — Форма — Падформа |
|
| Таксанамія — Бінамінальная наменклатура |
| Гэта пачатак артыкула па біялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |