Царства Польскае
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Царства Польскае польск.: Królestwo Polskie Асабістая унія, генерал-губернатарства Расійскай імперыі |
|||||||||
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||
| Сталіца | Варшава | ||||||||
| Мова | польская мова, руская мова | ||||||||
| Рэлігія | каталіцызм | ||||||||
| Плошча | 127 тыс. км² (1816) | ||||||||
| Насельніцтва | 2,7 млн чал. (1816 год) | ||||||||
| Дынастыя | Раманавы | ||||||||
| Цар | |||||||||
| - 1815—1825 | Аляксандр I | ||||||||
| - 1825—1855 | Мікалай I | ||||||||
| - 1855—1881 | Аляксандр II | ||||||||
| - 1881—1894 | Аляксандр III | ||||||||
| - 1894—1917 | Мікалай II | ||||||||
Царства Польскае, тэрыторыя ў Еўропе, якая знаходзілася ва уніі з Расійскай Імперыяй з 1815 па 1917 гады. Пасля Венскага кангрэса Расія атрымала царства Польскае, Прусія — Вялікае герцагства Познаньскае, Аўстрыя — Галіцыю. Царства Польскае займала цэнтральную частку Польшчы: Варшава, Лодзь, Каліш, Сувалкі. Плошча 127 тыс. км², насельніцтва 2, 7 млн. чал. (1816), 9,5 млн. чал (1897).
Польшча была звязаная з Расіяй асабістай уніяй. Кіраўніком дзяржавы быў кароль Польшчы. Каралямі Польшчы ў гэты перыяд станавіліся імператары Расіі, але, каб заняць трон польскага караля, яны абавязкова павінны былі каранавацца ў Варшаве - але гэта зрабіў толькі Мікалай I у 1829.
