Давід

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Цар Давід)
Давід
іўр.: דָּוִד
King of Israel[d]
1003 да н.э. — 970 да н.э.
Папярэднік Іевасфей[d]
Пераемнік Саламон

Нараджэнне 1039 да н.э.[1]
Смерць 969 да н.э.[3]
Месца пахавання
Род дом Давіда[d]
Бацька Есей[d][4]
Маці Нацэвет[d][5]
Жонка Вірсавія, Авігея[d], Эгла[d][6][7], Мелхола[d], Ахіноам[d], Нагіф[d], Абіталь[d], Суламіта, Maacah[d] і Avishag[d]
Дзеці Саламон[8], Авесалом[9], Кілеаб[d][9], Фамар[d], Нафан[d][8], Адонія[d][10], Амнон[d][11], Івхар[d][12], Ерымот[d], Ітрэам[d][13][14], Шэфатыя[d][10], Хазана[d], Собаб[d] і Эліяда[d]
Веравызнанне Яхвізм[d][15] і іўдаізм
Дзейнасць пастух, кіраўнік, паэт, warlord, інструменталіст, манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Давід (Мікеланджэла, 1500—1504)

Давід (XI ст. да н.э.) — цар іўдзейскі, потым другі цар ізраільска-іўдзейскі, малодшы сын Іясея з Віфлеема. У ісламскай традыцыі Дауд.

Паводле Старога Запавету, у юнацтве пасвіў авечак і вылучаўся добрай ігрой на арфе, дзякуючы гэтаму трапіў да двара цара Саўла для суцяшэння яго сваёй ігрой у час царскага сумнага настрою. Пасля Давід стаў царскім збраяносцам, а неўзабаве і зяцем цара Саўла. Перамога, атрыманая Давідам у адзінаборстве з філістымлянскім асілкам Галіяфам, зрабіла яго героем, але стала прычынай варожых да яго адносін цара Саўла, які быў схільны бачыць у ім свайго ворага і некалькі разоў хацеў забіць. Гэта вымусіла Давіда хавацца ад праследаванняў Саўла ў Паўднёвай Палесціне, дзе ён стаў на чале вольніцы, а потым паступіў на службу да філістымлянаў[16].

Пасля гібелі ў бітве з філістымлянамі Саўла і яго сыноў Давід быў абвешчаны царом Іўдзеі, да якой ён потым далучыў тэрыторыю ізраільскіх плямёнаў, захапіў хананейскі горад Іерусалім, куды перанёс з Хеўрона сваю сталіцу, і стварыў моцнае цэнтралізаванае Ізраільска-Іўдзейскае царства, якое дасягнула межаў Егіпта. У выніку краіна і яе сталіца значна ўзмацнелі і ўзбагаціліся. У мэтах павелічэння аўтарытэту сталічнага горада Давід перанёс у Іерусалім г. зв. каўчэг запавету і ўвёў пры ім правільнае богаслужэнне. Ён правёў перапіс насельніцтва (каля 973 до н.э., не завершаны), устанавіў падаткі, апроч народнага апалчэння стварыў атрады целаахоўнікаў з іншаземцаў (крыцян і філістымлян)[16].

Давід меў намер пабудаваць у сталіцы храм у гонар Яхве, аднак міжусобіцы паміж яго шматлікімі шлюбнымі і пазашлюбнымі нашчадкамі перашкодзілі яму ажыццявіць да канца гэту задуму. Пры жыцці Давід толькі паспеў сабраць у Іерусалім для пабудовы храма вялізныя сумы грошай у золаце і срэбры, рабочых і каменячосаў, нарыхтаваць шмат жалеза, медзі і кедравай драўніны. Пабудаваў жа гэты храм яго сын Саламон, які нарадзіўся ад Вірсавіі, якую Давід забраў у аднаго са сваіх воінаў — Урыі[16].

У яўрэйскім фальклоры Давід паказваецца смелым пераможцам асілка Галіяфа. Біблеістыка адмаўляе прыпісваемае Давіду рэлігіёзнай традыцыяй складанне псалмоў[16].

Зноскі

  1. http://www.timelineindex.com/content/view/3041
  2. Catalogue of the Library of the Pontifical University of the Holy Cross Праверана 19 лістапада 2021.
  3. http://www.poemhunter.com/king-david-of-israel/
  4. 22 // רוּת
  5. Bavli Bava Batra — С. 91a.
  6. ΒΑΣΙΛΕΙΩΝ Β
  7. группа авторов Еврейская энциклопедия: Свод знаний о еврействе и его культуре в прошлом и настоящемСПб.: Брокгауз — Ефрон.
  8. а б 14 // ΒΑΣΙΛΕΙΩΝ Β
  9. а б 3 // ΒΑΣΙΛΕΙΩΝ Β
  10. а б 4 // ΒΑΣΙΛΕΙΩΝ Β
  11. 2 // ΒΑΣΙΛΕΙΩΝ Β
  12. 15 // ΒΑΣΙΛΕΙΩΝ Β
  13. Никифор (Бажанов) Иефераам // Иллюстрированная полная популярная библейская энциклопедия в 4-х выпусках. Выпуск IIМ.: 1892. — С. 86.
  14. 5 // ΒΑΣΙΛΕΙΩΝ Β
  15. https://bibleinterp.arizona.edu/articles/2008/12/isb288001
  16. а б в г Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 128—129. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Артыкул «Давід» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі