Цвёрдая форма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Цвёрдая фо́рма — верш, для якога строга вызначаюцца колькасць радкоў і спосаб іх рыфмоўкі, а таксама часам правілы паўтарэння асобных радкоў альбо іх частак.

У Еўропе цвёрдыя формы з'яўляюцца пад час эпохі Адраджэння. У гэты перыяд утварыліся санет, рандэль, рандо, трыялет, сексціна. Таксама распаўсюджаныя яны і на Усходзе. Да іх далучаюцца персідскія рубаі, японскія хайку, танка і рэнга. Ствараюцца цвёрдыя формы і ў Новы час. Так у XIX стагодьдзі англійскім пісьменнікам Эдвардам Лірам была ўведзеная новая цвёрдая форма — лімерык.