Цвінгер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цвінгер з вышыні птушынага палёту. На заднім плане Эльба і опера Земпера, на пярэднім драматычны тэатр.

Цвінгер (ням.: Zwinger) — адно з самых прыгожых месцаў у Дрэздэне, уяўляе сабой комплекс з чатырох будынкаў. Назва паходзіць ад яго месцазнаходжання, у сярэднявеччы цвінгерам называлі частку крэпасці паміж вонкавай і ўнутранай крапаснымі сценамі. Першы будынак Дрэздэнскага цвінгера быў узведзены паміж крапаснымі сценамі горада. Цяпер тут знаходзяцца розныя музеі, сярод якіх найбольш вядомая Дрэздэнская карцінная галерэя.

Пачатак быў пакладзены ў 1709 г., калі было збудавана драўлянае збудаванне, падобнае на амфітэатр. Яно атачала плошчу, на якой саксонскае дваранства праводзіла свае святы і турніры. З каменя, у стылі барока, тры бакі Цвінгера былі пабудаваныя да 1732 года нямецкім архітэктарам Матэўсам Даніэлем Пёпельманам. Чацвёрты бок архітэктурнага ансамбля, спраектаваны Готфрыдам Земперам, быў узведзены ў 1847-55 гадах.

Музеі Цвінгера[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Hubert Georg Ermisch: Der Dresdner Zwinger. (Schriften des Instituts für Theorie und Geschichte der Baukunst der Deutschen Bauakademie) Dresden (Sachsenverlag) 1953 (ням.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]