Цеплавоз ТЭП70

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Цеплавоз ТЭП70

Цеплавоз ТЭП70 — пасажырскі цеплавоз, які вырабляўся ў СССР і вырабляецца ў мадыфікаваным выглядзе ў Расіі на Каломенскім заводзе з 1973 года.

Гісторыя стварэння цеплавоза[правіць | правіць зыходнік]

Павелічэнне вагі і хуткасці пасажырскіх цягнікоў у 1970-я гады XX стагоддзя патрабавала прымянення на некаторых лініях больш магутных, чым ТЭП60 цеплавозаў. На Прыволжскай і Кастрычніцкай чыгунках пачалі ўжываць цеплавозы 2ТЭП60. Але прымяненне двухсекцыйных цеплавозаў выклікала і двухразовае павелічэнне выдаткаў. Патрабавалася стварэнне цеплавоза, які мае магутнасць большую, чым ТЭП60, але без значнага павелічэння вагі цеплавоза.

Задачу праектавання цеплавоза, які адпавядае такім патрабаванням, выканала група канструктараў Каломенскага цеплавозабудаўнічага завода пад кіраўніцтвам Ю. В. Хлебнікава.

Першы цеплавоз па новым праекце быў пабудаваны ў чэрвені 1973 года. Цеплавоз атрымаў пазначэнне ТЭП70-0001. У 1974-1975 гадах былі пабудаваныя цеплавозы 0002, 0003, 0004, у 1977-1978 гадах 0005, 0006, 0007. Тэставыя цеплавозы ТЭП70 пачалі паступаць у дэпо Орша Беларускай чыгункі для эксплуатацыйных выпрабаванняў. Цеплавоз ТЭП70-0005 прайшоў цеплатэхнічныя і дынамічныя (па ўздзеянню на шлях) выпрабаванні.