Цыбуля
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Цыбуля | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Аддзел: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Парадак: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: |
Цыбуля |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Allium |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Цыбуля (Allium) — род кветкавых раслін сямейства цыбулевых.
Вядома каля 500 відаў. Пашыраны ў Паўночным паўшар'і. Уведзена ў культуру больш за 4 тыс. гадоў назад. Вырошчваюць 6 відаў: багун, парэй, цыбулю рэпчатаю, шалот, або аскалонскую, шніт, ці скраду, або рэзанец і часнок.
Двух- і шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце лінейнае, пляскатае або дудкаватае, шчыльна размешчанае на папярочным сцябле. Кветкі дробныя, белыя, ружовыя або ліловыя, сабраныя ў шарападобныя парасонікі на доўгіх кветаножках; часам у іх утвараюцца паветраныя цыбуліны. Плод — каробачка.
Агароднінныя, лекавыя, эфіраалейныя, дэкаратыўныя расліны.