Цыбуля рэпчатая

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Цыбуля рэпчатая
Цыбуля рэпчатая
Цыбуля рэпчатая
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Аднадольныя

Парадак:

Спаржакветныя

Сямейства:

Цыбулевыя

Род:

Цыбуля

Від:

Цыбуля рэпчатая

Навуковая назва

Allium cepa

ITIS   42720
NCBI   4679

Цыбуля рэпчатая (Allium cepa) — агароднінная расліна сямейства цыбулевых.

Змест

Асаблівасці біялогіі [правіць]

Двухгадовая расліна. У першы год утварае цыбуліну — пакарочанае сцябло (дзенца), на якім у чаргаваным парадку размяшчаецца лісце з генератыўнымі або вегетатыўнымі пупышкамі ў пазухах. На другі год з цыбуліны развіваецца кветанос, што заканчваецца буйным суквеццем у выглядзе шарападобнага парасона, на якім фарміруюцца плады (трохгнездавая каробачка). Кветкавае сцябло (стрэлка) і лісце — трубчастыя. Кветкі шаравата-белыя на доўгіх кветаножках, апыляюцца насякомымі.

Хімічны састаў рэпчатай цыбулі непастаянны і залежыць ад сорту, велічыні цыбуліны, зоны вырошчвання, узроўню агратэхнікі. Найбольшая розніца назіраецца ў колькасці сухіх рэчываў, цукроў і эфірных алеяў, якія вызначаюць вастрыню смаку цыбулі, яе пажыўную каштоўнасць. Салодкія і вострыя сарты цыбулі маюць у сабе ад 9-11 да 16-22% сухога рэчыва, ад 6-8 да 10-11% агульнага цукру, 3-4,5% бялку, 0,4-0,5% тлушчу, ад 10-20 да 26-130 мг% эфірнага алею. У спелай цыбулі ёсць вялікая колькасць мінеральных рэчываў. Мае ў сабе солі кальцыю, калію, фосфару, жалеза, цынку, а таксама алюмінію, медзі, магнію, натрыю, серы. Багатая вітамінам С, а таксама А, В1, В2, РР. У цыбулінах ёсць да 520 мг% важнейшых для арганізма чалавека амінакіслот (аргінін, валін, гістыдзін).

Агратэхніка [правіць]

Рэпчатую цыбулю можна вырошчваць у аднагадовай (сяўба насення або высадка расады), двухгадовай (пасадка сеянкі) і шматгадовай (высадка выбарку) культуры. Цыбуля добра расце на лёгкіх супясчаных і сугліністых глебах са слабай кіслотнасцю.

Да цяпла цыбуля не вельмі патрабавальная. Пры тэмпературы 18-20°С і нармальным увільгатненні ўсходы з'яўляюцца на 10-12-ы дзень. Усходы лёгка пашкоджваюцца замаразкамі, але дарослыя расліны ў бязветранае надвор'е пераносяць замаразкі да -6-8°С.

Спажыванне [правіць]

Цыбуля мае каштоўныя смакавыя і пажыўныя якасці. Рэпчатая цыбуля спажываецца ў ежу свежая, вараная, смажаная. Незаменная для прыгатавання і араматызацыі страў, садзейнічае лепшаму страваванню, павялічвае выдзяленне страўнікавага соку і павышае засваяльнасць ежы арганізмам чалавека.

Дзякуючы наяўнасці лятучых эфірных алеяў (фітанцыдаў) валодае бактэрыцыдньімі ўласцівасцямі. Вядома як сродак, які падмацоўвае сілы і ўзбуджае энергію, а таксама як лякарства ад многіх хвароб. Медыцынай устаноўлена, што сок цыбулі здольны раствараць ныркавы пясок і камяні. Выяўлена яе здольнасць зніжаць колькасць цукру ў крыві. Цыбуля зніжае згортвальнасць крыві і таму карысная пры тромбафлебітах і ўсіх іншых захворваннях, звязаных з пашкоджаннем сасудаў. Спіртавая выцяжка з цыбулін (алілчэп) выкарыстоўваецца пры атаніі кішэчніка, калітах і для павышэння тонусу і сакрэцыі страўнікава-кішачнага тракту, пры атэрасклерозе, садзейнічае нармальнай рабоце сэрца. Водны або спіртавы настой з сухіх шалупінак рэпчатай цыбулі канцэнтруе Р-вітамінныя рэчывы, якія аказваюць лекавае дзеянне пры гіпертанічнай хваробе і атэрасклерозе. Гэты настой паляпшае работу сэрца, валодае мачагонным дзеяннем і спрыяе выдаленню з арганізма натрыю і хларыдаў. Фарбавальнае рэчыва сухога шалупіння (кварцэцін) умацоўвае крывяносныя сасуды, робіць іх больш эластычнымі і пранікальнымі. У народнай медыцыне цыбулю выкарыстоўваюць як антыцыніютны, мачагонны і ранагаючы сродак.

Літаратура [правіць]

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. - Мн.: БелЭн, 1993.