Цыкадавыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цыкадавыя

Graphocephala coccinea
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Auchenorrhyncha Dumeril, 1806

Сінонімы
  • Cicadinea

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  109167
NCBI  1955247
FW  288156

Auchenorrhyncha — падатрад насякомых з атраду Hemiptera. Вядома больш за 40 000 відаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сярэдняга і дробнага памеру насякомыя, даўжыня цела звычайна ад 2 да 38 мм; найбуйнейшы від дасягае 95 мм у даўжыню і ў размаху крылаў да 13 см (Fulgora laternaria). Цела зеленаватае, бурае, радзей чорнае або плямістае. Для цыкадавых характэрна нерухомае сучляненне галавы з грудзямі. 2—З простыя вочкі паміж вялікімі складанымі вачыма, колюча-сысучыя ротавыя органы. Вусікі кароткія, тоўстыя, трохчленікавыя. Аснова трохчленікавага хабатка знаходзіцца ля задняга краю галавы каля асновы пярэдняй пары ног; хабаток падагнуты ўніз і назад[1].

Пярэднія крылы перапончатыя або хіцінізаваныя з папярочным і падоўжным жылкаваннем. Лапкі трохчленікавыя. Пярэднія і сярэднія ногі хадзільныя, заднія найчасцей скакальныя. Многія віды маюць гукавы апарат (пявучыя цыкады).

Пашырэнне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны пераважна ў тропіках. Жывуць на травяністай расліннасці, лічынкі часам у глебе. На Беларусі адзначана каля 100 відаў з сямействаў гарбатак, пенніц і цыкадак.

Кормяцца сокамі раслін, рэдка — грыбамі. Валодаюць складанай гукавой (пеўчыя цыкады) і вібрацыйнай камунікацыяй, выдаюць сігналы некалькіх тыпаў, звязаныя з размнажэннем і канкурэнтнымі ўзаемадзеяннямі.

Яйцы адкладваюць звычайна ў зробленыя яйцакладам надрэзы на сцёблах або чаранках лісцяў раслін. Лічынкі праходзяць у развіцці 5 узростаў. Як правіла, ад 1 да 3-4 пакаленняў у год, лічынкі некаторых пеўчых цыкад развіваюцца да 17 год. У асобных цыкадавых з сямейства Aetalionidae і Membracidae развіты клопат аб патомстве.

Сустракаюцца шкоднікі сельскагаспадарчых раслін, ёсць пераносчыкі вірусных і іншых хвароб.

Вывучэнне[правіць | правіць зыходнік]

Даследчыкі прадстаўнікоў падатраду (cicadologist) аб’яднаны ў міжнародным таварыстве International Auchenorrhyncha Society, якое праводзіць свае інтэрнацыянальныя кангрэсы (7-ы ў 1990 годзе ў ЗША, 8-ы ў 1993 у Грэцыі, 9-ы ў 1997 у Аўстраліі, 10-ы ў 1999 ва Уэльсе, 11-ы ў 2002 у ФРГ[2], 12-ы ў 2005 годзе ў ЗША[3], 13-ы ў 2010 у Францыі[4], 14-ы ў 2013 у Кітаі — International Auchenorrhyncha Congress, 7-12 ліпеня 2013, Yangling, Шэньсі, China)[5].

Сістэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Раней усіх прадстаўнікоў Auchenorrhyncha адносілі да атрада раўнакрылых (Homoptera), які быў прызнаны парафілетычным і уключаным пасля ў атрад паўцвердакрылых (Hemiptera)[6][7]. Ніжэй прыводзіцца класіфікацыя Auchenorrhyncha па Dietrich (2003)[8]:

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Вестхайде В., Ригер Р. От артропод до иглокожих и хордовых // Зоология беспозвоночных. = Spezielle Zoology. Teil 1: Einzeller und Wirbellose Tiere / пер. с нем. О. Н. Бёллинг, С. М. Ляпкова, А. В. Михеев, О. Г. Манылов, А. А. Оскольский, А. В. Филиппова, А. В. Чесунов; под ред. А. В. Чесунова. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2008. — Т. 2. — iv+513—935+iii с. — 1000 экз. — ISBN 978-5-87317-495-9.. С.670.
  2. 12th international Auchenorrhyncha Congress. Архівавана 14 ліпеня 2014. landesmuseum.at
  3. 12th international Auchenorrhyncha Congress. Архівавана 14 ліпеня 2014. usda.gov
  4. 13th International Auchenorrhyncha Congress. Архівавана 14 ліпеня 2014. iac13.mnhn.fr
  5. International Auchenorrhyncha Society. hemiptera-databases.org
  6. Campbell, B.C., J.D. Steffen-Campbell, J.T. Sorensen, and R.J. Gill. 1995. Paraphyly of Homoptera and Auchenorrhyncha inferred from 18S rDNA sequences. Systematic Entomology. 20: 175—194.
  7. Sorensen, J.T., B.C. Cambell, R.J. Gill, and J.D. Steffen-Campbell. 1995. Non-monophyly of Auchenorrhyncha («Homoptera»), based upon 18S rDNA phylogeny: Eco-evolutionary and cladistic implications within pre Heteropterodea Hemiptera (s.l.) and a proposal for new monophyletic suborders. Pan-Pacific Entomologist 71:31-60.
  8. Dietrich C. H. in Resh, V. H. & Carde, R. T. (eds.), Encyclopedia of Insects, Academic Press, 2003.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]