Цыклон

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вертыкальны разрэз трапічнага цыклона

Цыклон (ад стар.-грэч.: κυκλῶν) — атмасферны віхур велізарнага (ад сотняў да некалькіх тысяч кіламетраў) дыяметра з паніжаным ціскам паветра ў цэнтры.  

Паветра ў цыклоне цыркулюе супраць гадзіннікавай стрэлкі ў паўночным паўшар'і і па гадзіннікавай стрэлцы ў паўднёвым. Акрамя таго, у паветраных пластах на вышыні ад зямной паверхні да некалькіх сотняў метраў, вецер мае складнік, накіраваны да цэнтра цыклона, па барычным градыенце (у бок змяншэння ціску). Велічыня складніку памяншаецца з вышынёй.  

Цыклон - не проста супрацьлегласць антыцыклону, у іх адрозніваецца механізм узнікнення. Цыклоны пастаянна і натуральным чынам з'яўляюцца з-за кручэння Зямлі, дзякуючы сіле Карыёліса. Следствам тэарэмы Браўэра аб нерухомай кропцы з'яўляецца наяўнасць у атмасферы як мінімум аднаго цыклону або антыцыклону.

Адрозніваюць два асноўных віды цыклонаў - нетрапічныя і трапічныя.

Шкала вымярэнняў[правіць | правіць зыходнік]

Шкала ўраганаў Сафіра — Сімпсана

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]