Цыклы Міланкавіча

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дыяграма складаючых эфектаў цыклаў Міланкавіча па часе

Цыклы Міланкавіча (названыя ў гонар сербскага астрафізіка Мілуціна Міланкавіча) - хістанні дасягаючай Зямлі колькасці сонечнага святла і сонечнай радыяцыі на працягу вялікіх прамежкаў часу. У значнай меры цыклы Міланкавіча тлумачаць адбываючыеся на Зямлі натуральныя змены клімату і граюць вялікую ролю ў кліматалогіі і палеакліматалогіі, галоўным чынам у вывучэнні праблематыкі глабальнага пацяплення і парніковага эфекту. Тым не менш, з-за складаных працэсаў узаемадзеяння розных фактараў, а таксама зваротнай сувязі, поўнае атаясамліванне змен клімату з хістаннямі атрымліываемага Зямлёй колькасці сонечнай энергіі неапраўдана і не можа служыць мадэллю для рэканструкцыі кліматычных працэсаў мінулага і будучыні.

Фактары, якія прыводзяць да ўзнікнення цыклаў Міланкавіча[правіць | правіць зыходнік]

Цыклы Міланкавіча апісваюць перыядычна ўзнікаючыя адхіленні інсаляцыі паўшар'яў ад сярэдняй за вялікі перыяд часу ў межах ад 5 да 10 працэнтаў. Прычынай гэтых адхіленняў ад сярэдняй інтэнсіўнасці сонечнага выпраменьвання на Зямлі з'яўляюцца наступныя эфекты:

  • Лунна-сонечная прэцэсія: зварот зямной восі з перыядам каля 25 765 гадоў, у выніку чаго змяняецца сезонная амплітуда інтэнсіўнасці сонечнага патоку на паўночным і паўднёвым паўшар'і Зямлі;
  • Доўгаперыядычныя (так званыя векавыя) хістанні вугла нахілу зямной восі да плоскасці яе арбіты з перыядам каля 41 000 гадоў, выкліканыя адхіляючым дзеяннем іншых планет;
  • Доўгаперыядычныя хістанні эксцэнтрысітэту арбіты Зямлі з перыядам каля 93 000 гадоў;
  • Перамяшчэнне перыгелія арбіты Зямлі і ўзыходзяага вузла арбіты з перыядам адпаведна 10 і 26 тысяч гадоў.

Паколькі апісаныя эфекты з'яўляюцца перыядычнымі з някратным перыядам, рэгулярна ўзнікаюць дастаткова працяглыя эпохі, калі яны аказваюць кумулятыўнае ўздзеянне, узмацняючы адзін аднаго. Цыклы Міланкавіча звычайна выкарыстоўваюцца дзеля тлумачэння галацэнавага цёплага перыяду.

Эпохі, якія спрыяюць абледзяненню[правіць | правіць зыходнік]

Гэта эпохі, калі адбываецца спалучэнне наступных фактараў:

Падчас такога спалучэння, зямля рухаецца па аддаленай частцы сваёй арбіты тады, калі ў паўночным паўшар'і лета. У выніку лета паўночнага паўшар'я робіцца больш доўгім (інтэрвал паміж датамі вясновага і асенняга раўнадзенстваў робіцца больш за паўгода, таму што арбітальная хуткасць Зямлі па аддаленай частцы эліптычнай арбіты робіцца меншай за сярэднюю) і халаднаватым (адлегласць ад Зямлі да Сонца больш за сярэднюю), што з'яўляецца фактарам, які спрыяе росту ледавікоў.

Эпохі, якія спрыяюць пацяпленню[правіць | правіць зыходнік]

Прыкладна праз 11 тысяч гадоў, з перыгеліем супадае момант летняга сонцастаяння, а эксцэнтрысітэт не паспявае значна змяніцца. Цяпер лета ў паўночным паўшар'і робіцца кароткім і гарачым, што вядзе да памяншэння лядовага покрыва. Пры гэтым у паўднёвым паўшар'і усталёўваюцца ўмовы, якія спрыяюць абледзяненню, але там амаль няма сушы ва ўмераных і субанатарктычных шыротах, дзе маглі б павялічвацца ледавікі. У цэлым па Зямлі, плошча ледавікоў скарачаецца, альбеда планеты скарачаецца, сярэднягадавая тэмпература расце.

Цяперашняя сітуацыя[правіць | правіць зыходнік]

Цяпер розніца паміж зімнім сонцастаяннем (21 снежня) і праходжаннем перыгелія (3 студзеня) складае ўсяго 13 дзён, але эксцэнтрысітэт зараз роўны 0,0167, што значна менш за сярэдні (максімальнае значэнне 0,0658), і працягвае памяншацца. У сувязі з гэтым, сезонныя ваганні арбітальнай хуткасці Зямлі і адлегласці да Сонца невялікія, і сезонныя змены, якія ўносяцца ў колькасць прыходзячай да Зямлі сонечнай энергіі, нязначныя.

Прагноз[правіць | правіць зыходнік]

На прапанаванай дыяграме добра бачна, што цяпер Зямля пражывае пік тэмпературы, - Міжледавікоўе, - адзін з самых цёплых за апошнія мільён гадоў. Падобны пік з аналагічнымі значэннямі можна ўбачыць 400 тыс. гадоў таму.

Хаця перыяды міжледавікоўя працягваюцца ад 10 да 30 тыс. гадоў, цёплы перыяд трымаецца ўсяго некалькі стагоддзяў. Вельмі верагодна, што ён ужо скончыўся разам з Сярэднявечным цёплым перыядам.

У бліжэйшыя дзесяцігоддзі пачнецца рэзкі спад сярэднегадавой тэмпературы, які будзе працягвацца некалькі тысяч гадоў і дасягне мінімуму будучага ледавіковага перыяду праз 50-80 тысяч гадоў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бялко А. В. Наша планета - Земля — М.: «Наука», 1983. — С. 192 - 199. — 208 с.