Цыкл Карно
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Шаблон:Тэрмадынамічныя цыклы Цыкл Карно — ідэальны тэрмадынамічны цыкл. Цеплавая машына Карно, якая працуе па гэтым цыкле, валодае максімальным ККД з усіх машын, у якіх максімальная і мінімальная тэмпературы ажыццяўляемага цыклу супадаюць адпаведна з максімальнай і мінімальнай тэмпературамі цыклу Карно. Складаецца з 2 адыябатычных і 2 ізатэрмічных працэсаў.
Цыкл Карно названы ў гонар французскага ваеннага інжынера Садзі Карно, які ўпершыню яго даследаваў у 1824 годзе.
Адным з важных уласцівасцяў цыклу Карно з'яўляецца яго зварачальнасць: ён можа быць праведзены як у прамым, так і ў зваротным кірунку, пры гэтым энтрапія адыябатычна ізаляванай (без цеплаабмену з навакольным асяроддзем) сістэмы не змяняецца.
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.83