Цытраль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Цытраль — монатэрпенавы ацыклічны альдэгід, існуе ў выглядзе двух ізамераў: E-ізамер гераніяля (I) і Z-ізамер нераля (II). Цытраль, які прысутнічае ў прыродных эфірных алеях уяўляе сабой сумесь ізамераў з перавагай гераніяля.

Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Цытраль — бескаляровая або светла-жоўтая глейкая вадкасць з моцным пахам лімона. Цытраль існуе ў асноўным у выглядзе двух ізамераў — гераніяля і нераля. Ізацытраль сустракаецца ў малых колькасцях.

Уласцівасці прыроднага цытраля:

  • М.м. = 154.25
  • Ткіп=228-229оС
  • d420 = 0.888-0.895
  • nd20 = 1,486-1.489

Уласцівасці кампанентаў цытраля:

  • E-ізамер (гераніяль) — формула I (у прыроднай сумесі каля 90 %)
    • Ткіп=229оС
    • d420 = 0.8898
    • nd20 = 1.4896
  • Z-ізамер (нераль) — формула II
    • Ткіп=102-104оС
    • d420 = 0.8888
    • nd20 = 1.4869
  • Ізацытраль — формула III (сустракаецца ў некаторых эфірных алеях):
    • Ткіп=95-97оС
    • d420 = 0.890
    • nd20 = 1.4838

Цытраль з’яўляецца вельмі рэакцыйназдольным злучэннем: лёгка акісляецца на паветры; пры дзеянні мінеральных кіслот ператвараецца ў п-цымол; пры гідраванні ператвараецца ў цытранелаль; пры аднаўленні альдэгіднай групы — у цытранелол; уступае ва ўсе характэрныя рэакцыі альдэгіднай групы.