Цытрын
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Цытрын | |
|---|---|
| Агранены крышталь цытрына | |
| Формула | SiO2 |
| Прымесь | Fe3+, (Al Li)4+, (Al H)4+ |
| Сінгонія | трыганальная |
| Колер | Адценні жоўтага |
| Колер рысы | Светла-блакітная |
| Цвёрдасць | 7 |
| Шчыльнасць | 2,65 г/см³ |
Цытрын — мінерал, напаўкаштоўны камень, разнавіднасць кварца. Назва паходзіць ад лац. citrus - цытрынава-жоўты. Афарбоўка ад светла-цытрынавай да бурштынава-мядовай. Празрысты.
Натуральная сумесь цытрына і аметыста завецца аметрын.
Радовішчы [правіць]
У прыродзе цытрыны сустракаюцца даволі рэдка. Іх радовішчы вядомыя ў Бразіліі (штат Баія, штат Гояс, штат Мінас-Жэрайс), на Мадагаскары, у ЗША, Іспаніі, Францыі, Шатландыі, на Урале і Казахстане.
Цікавыя факты [правіць]
У Смітсанаўскім інстытуце захоўваецца агранены цытрын вагай 2258 каратаў.
У XIX — пачатку ХХ стагоддзя з золата з цытрынам выраблялі асабістыя пячаткі для запячатвання дзелавых папер і асабістых лістоў.
Ссылки [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цытрын