Цыяноз
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Цыяноз | ||
|---|---|---|
| МКХ-10 | R23.0 | |
| МКХ-9 | 782.5 | |
Цыяноз, Сінюха (стар.-грэч. κυανός — цёмна-сіні + -ωσις) — сінюшная афарбоўка скуры і слізістых абалонак, абумоўленая высокім утрыманнем ў крыві адноўленага гемаглабіну. Сінюшнасць, абумоўленую трапленнем ў кроў фарбавальнікаў або адкладаннем ў скуры розных рэчываў, называюць псеўдацыянозам. Сапраўдны цыяноз з'яўляецца сімптомам гіпаксеміі (агульнай або лакальнай). Ён з'яўляецца пры канцэнтрацыі ў капілярнай крыві адноўленага гемаглабіну больш за 50 г/л (пры норме да 30 г/л). Больш выразна выяўляецца ў хворых на поліцытэмію, а пры анеміі цыяноз з'яўляецца, калі больш за палову гемаглабіну робіцца адноўленым.
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
| Гэта пачатак артыкула па паталогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |