Цэгла

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Цэгла

Цэ́гла (с-в.-ням.: ziegel[1]) — штучны будаўнічы матэрыял у форме блокаў, зробленых з гліны, вапны, пяску і цэменту.

Блокі могуць быць розных памераў, аднак звычайныя суадносіны вышыні, шырыні і даўжыні — суадносна 1:2:4. Для надання цэгле неабходных уласцівасцяў (трываласці, устойлівасці да марозу і вільгаці) выкарыстоўваюцца разнастайныя метады: сушка, абпальванне, апрацоўка парай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Цэгла з'яўляецца найбольш старажытным будаўнічым матэрыялам. Ужыванне апаленай цэглы ў дойлідстве і будаўніцтве ўзыходзіць у часы Старажытнага Егіпта, а таксама Вавілона і Рыма, дзе з яе выкладваліся складаныя канструкцыі, накшталт арак і скляпенняў. У Сярэднявечча цэглу пачалі выкарыстоўваць і для дэкаратыўнага аздабленья будынкаў.

Гісторыя вырабу цэглы на Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Цагельні, адмысловыя прадпрыемствы па вырабу цэглы, на Беларусі ўтвараліся прынамсі ў тых мястэчках, дзе была гліна. У Мінску іх было каля 10. Амаль кожная цагліна пазначалася фірмовым кляймом гаспадара цагельні. Найбольш вядомымі былі цагельні Авербуха.

Па дадзеных за 1993 год, у Беларусі дзейнічалі 116 цагельняў з аб'ёмам вытворчасці 2,3 млрд штук умоўнай цэглы у год. Да 2000 года засталося ўсяго 53 заводы, а вытворчасць упала да 0,8 млрд штук у год.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.2, С.635