Цэзура (літаратура)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Цэзура, літаратура)

Цэзу́ра (лац.: caesura — рассячэнне) — пастаянная ўнутрырадковая паўза, якая звычайна праходзіць праз адно і тое ж месца ўсіх вершарадоў паэтычнага твора, напісанага антычным, сілабічным ці сілаба-танічным вершам. У антычным вершы цэзура дзяліла (рассякала) стапу (адсюль і назва), у сілаба-танічным яна, як правіла, супадае з заканчэннем слова і стапы. Часам, аднак, і рассякае стапу. У чатырохстопным і пяцістопным вершы цэзура звычайна знаходзіцца пасля другой стапы, у шасцістопным — пасля трэцяй, у сямі- і васьмістопным — пасля чацвёртай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]