Цэлестын II, Папа Рымскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Цэлестын II
лац.: Celestinus PP. II
Цэлестын II
165-ы Папа Рымскі
26 верасня 1143 — 8 сакавіка 1144
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Інакенцій II
Пераемнік: Луцый II
 
Імя пры нараджэнні: Гвіда дэль Кастэла
Нараджэнне: невядома
Чыта-дзі-Кастэла, Італія
Смерць: 8 сакавіка 1144({{padleft:1144|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:8|2|0}})
Рым, Італія

Цэлестын II (лац.: Celestinus PP. II), свецкае імя Гвіда дэль Кастэла (італ.: Guido del Castello); памёр 8 сакавіка 1144) — Папа Рымскі з 26 верасня 1143 па 8 сакавіка 1144 года.

Цэлестын нарадзіўся ў Таскане, у юнацтве вучыўся ў Абеляра. У 1128 годзе быў узведзены ў сан кардынала. У лістападзе 1138 года сумесна з дзвюма кардыналамі, у тым ліку сваім будучым пераемнікам Луцыем II, удзельнічаў ад імя Інакенція II у дыспуце супраць трох прыхільнікаў Анаклета II, але жаданага выніку, гэта значыць пераканання Ражэра II перастаць падтрымліваць антыпапу, не дасягнуў. У 1140 годзе быў легатам Інакенція II у Францыі.

Цэлестын II з'яўляецца першым у чарадзе пап, якія фігуруюць у гэтак званым «Прароцтве пра Папаў», апублікаваным у 1595 годзе, якое, аднак, першапачаткова прыпісвалася Малахіі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]