Цэлестын III, Папа Рымскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Цэлестын III
лац.: Celestinus PP. III
Цэлестын III
175-ы Папа Рымскі
30 сакавіка 1191 — 8 студзеня 1198
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Клімент III
Пераемнік: Інакенцій III
 
Імя пры нараджэнні: Джачынта Бабонэ Арсіні
Нараджэнне: каля 1106
Рым, Італія
Смерць: 8 студзеня 1198(1198-01-08)
Рым, Італія

Цэлестын III (лац.: Caelestinus PP. III), свецкае імя Джачынта Бабонэ Арсіні (італ.: Giacinto Bobone Orsini); каля 1106, Рым8 студзеня 1198, Рым) — Папа Рымскі з 30 сакавіка 1191 года па 8 студзеня 1198 года. Папа паходзіў са знатнага роду Арсіні.

Нарадзіўся ў Рыме, быў усяго толькі кардынальным дыяканам, перш чым стаць папам[1]. Пасля свайго абрання адразу каранаваў імператарам Генрыха VI, у падпарадкаванні якога знаходзіўся. У 1198 годзе за два дні да смерці, сумесна з Генрыхам VI каранаваў кіраўніка Кілікійскага княства Лявона II, як цара Арменіі. Быў пахаваны ў Латэране.

Зноскі

  1. The New Cambridge Medieval History, Vol.1, 417

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).