Цэнтрабежная сіла

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Цэнтрабе́жная сі́ласіла інерцыі, што дзейнічае на цела ў неінерцыяльнай сістэме адліку, якая верціцца адносна інерцыяльнай сістэмы. Цэнтрабежнай яна завецца таму, што накіравана ў напрамку ад цэнтра вярчэння.

Як і іншыя сілы інерцыі, цэнтрабежная сіла з'яўляецца фіктыўнай і ўводзіцца для таго, каб у неінерцыяльнай сістэме можна было ўжываць законы Ньютана.

У інерцыяльнай сістэме адліку, каб цела магло вярцецца з вуглавой хуткасцю \omega, на аго павінна дзейнічаць сіла F, якая надасць яму нармальнае паскарэнне a_n= {\omega}^2 r, дзе r – радыус вярчэння. Адпаведна да другога закона Ньютана, гэтая сіла павінна быць роўная F = m \omega^2 r, дзе m – маса цела. У сістэме адліку, якая верціцца вакол той жа восі з той жа вуглавой хуткасцю \omega, цела з'яўляецца нерухомым. Каб у гэтай сістэме адліку выконваўся першы закон Ньютана, трэба ўвесці сілу F_{cf}, роўную да сілы F па велічыні і адваротную па напрамку. Гэта і ёсць цэнтрабежная сіла. Яна ўраўнаважвае сілу F і, у адпеведнасці да першага закона Ньютана, абумоўлівае нерухомаць цела.

Такім чынам, велічыня центрабежнай сілы складае

F_{cf} = m {\omega}^2 r = m \frac {v^2} r

Такім чынам, ценрабежная сіла тым большая, чым большая хуткасць v і чым меншы радыус r.