Цэнтральная Афрыка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Цэнтральная Афрыка

Цэнтра́льная А́фрыка – рэгіён Афрыкі, які знаходзіцца ў цэнтральнай частцы кантынента.

Краіны[правіць | правіць зыходнік]

Звычайна да гэтага рэгіёна адносяць наступныя краіны:

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Ахоплівае пераважна ўпадзіну Конга і пласкагор'яў, што яе акаймоўваюць. Рэльеф некаторых ускраінных зон моцна расчлянёны, закрануты маладымі глыбавымі рухамі (узбярэжжа Гвінейскага заліва, дзе на лініі тэктанічнага разлому знаходзіцца найвышэйшы яе пункт — вулкан Камерун (4070 м).

Клімат пераважна экватарыяльны, пастаянна вільготны (ападкаў больш за 1500 мм за год, на заходніх схілах Камеруна да 10000 мм); на поўначы і поўдні — субэкватарыяльны, летневільготны (ападкаў 600—1000 мм за год); на значнай частцы ўзбярэжжа Атлантычнага акіяна — трапічны пасатны (ападкаў 200—300 мм за год). Сярэднегадавыя тэмпературы 25—28°С.

Густая і мнагаводная рачная сетка ў басейна р. Конга (Заір). Рэкі маюць шмат парогаў, вадаспадаў, вялікія запасы гідраэнергіі. Азёр мала. Вялікія плошчы заняты балотамі.

Каля экватара вечназялёныя лясы (гілеі) на чырвона-жоўтых латэрытных глебах; на поўначы і поўдні змяняюцца лістападнымі вечназялёнымі лясамі і высакатраўнымі саваннамі на чырвоных глебах. Па далінах рэк галерэйныя лясы, у вусцях мангравыя зараснікі. Водзяцца малпы, у т.л. шымпанзэ і гарыла, паўмалпы галага, кутасавухія свінні, калючкахвосты, віверы, лятучыя мышы; вялікая разнастайнасць птушак, рэптылій, насякомых.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрыновіч М. Цэнтральная Афрыка // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.