Цэрулаплазмін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цэрулаплазмін

Цэрулаплазмін — медзьутрымальны бялок (глікапратэін), які прысутнічае ў плазме крыві. У церулаплазміне ўтрымоўваецца каля 95 % агульнай колькасці медзі сыроваткі крыві чалавека. Прыроджаны дэфіцыт цэрулаплазміну прыводзіць да дэфектаў развіцця галаўнога мозгу і печані. Быў апісаны ў 1948 годзе[1].

Фізічныя ўласцівасці цэрулаплазміну чалавека[правіць | правіць зыходнік]

Цэрулаплазмін чалавека, дзякуючы іёнам медзі, якія ўваходзяць у яго склад, мае блакітны колер. Сярэдняя малекулярная маса вагаецца ў дыяпазоне 150 000—160 000 г/моль[2]. На адну малекулу прыходзіцца 6—7 іёнаў медзі (Cu +2).

Да ўкаранення медзі ў бялок ён называецца апацэрулаплазмін, пасля — халацэрулаплазмін.

Асноўныя амінакіслоты цэрулаплазміну: аспарагінавая, глутамінавая, трэанін, гліцын, лейцын.

Зноскі

  1. Holmberg CG, Laurell C-B (1948). "Investigations in serum copper. II. Isolation of the Copper containing protein, and a description of its properties". Acta Chem Scand. 2: 550–56. doi:10.3891/acta.chem.scand.02-0550.
  2. Неорганическая биохимия / под редакцией Г.Эйхгорна, пер. с англ., том 1. — М.: Мир, 1978.