Цэрусіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цэрусіт
Цэрусіт
Формула PbCO3
Сінгонія Рамбічная
Колер Шэры, бураваты, часта бясколерны, часам чорны
Колер рысы Белы
Бляск Тлусты да алмазнага
Празрыстасць Празрысты
Цвёрдасць 3,0 - 3,5
Спайнасць Недасканалая да яснай
Злом Ракавісты, няроўны; вельмі далікатны
Шчыльнасць 6,46 - 6,57 г/см³
Паказчык пераламлення 1,804 - 2,078

Цэрусіт, белая свінцовая рудамінерал, карбанат свінца, каштоўная свінцовая руда. Назва паходзіць ад стар.-грэч.: κηρός — воск, лац.: cerussa — бялілы, ад падабенства колеру (перш за цэрусіт выкарыстоўваўся ў касметыцы як пудра), назва дадзена ў 1845 годзе аўстрыйскім мінералогам В. Хэйдзінгерам.

Радовішчы[правіць | правіць зыходнік]

Месцы праявы — Германія, Зімбабвэ, Аўстралія (Брокен), ЗША (Арызона, Каліфорнія, Нью-Мексіка, Каларада), Польшча (Ніжняя Сілезія), Расія (Усходняе Забайкалле, Алтай), Казахстан. Крышталі, прыдатныя для агранкі, сустракаюцца ў Чэхіі, Італіі (Сардзінія), Аўстрыі (Блайберг), Шатландыі, Намібіі (Цумеб), ЗША (Пенсільванія, паўднёвая частка Скалістых гор).

Зблытаць агранены цэрусіт можна з алмазам і іншымі бясколернымі і карычняватымі ювелірнымі камянямі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.17, Мн.,2003, С.181

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]