Цюбінгенскі ўніверсітэт
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Цюбінгенскі ўніверсітэт Эберхарда і Карла Eberhard Karls Universität Tübingen |
|
| Арыгінальная назва: |
Eberhard Karls Universität Tübingen |
|---|---|
| Дэвіз: |
лац.: Attempto! (лат.: «я адважваюся») |
| Заснаваны: | |
| Тып: |
Дзяржаўны |
| Рэктар: |
Бернд Энглер |
| Студэнты: |
27 132 (зіма 2012-13) |
| Размяшчэнне: | |
| www.uni-tuebingen.de | |
Цюбінгенскі ўніверсітэт Эберхарда і Карла (ням.: Eberhard Karls Universität Tübingen) — дзяржаўны ўніверсітэт у горадзе Цюбінген, Бадэн-Вюртэмберг, Германія. Адзін з найстарэйшых універсітэтаў Германіі, заснаваны ў 1477 годзе. Карыстаецца міжнародным прызнаннем у галіне медыцыны, натуральных і грамадскіх навук. Вядомы сваёй велізарнай падтрымкай у ліберальнае хрысціянскае багаслоўе.
Цюбінген разам з Марбургам, Гётынгенам, Фрайбургам і Гейдэльбергам складае пяцёрку класічных «універсітэцкіх гарадоў» Германіі. Сярод выпускнікоў шмат лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, асабліва ў галіне медыцыны і хіміі.
Факультэты [правіць]
- евангельскай тэалогіі;
- каталіцкай тэалогіі;
- юрыдычны;
- эканамічны;
- медыцынскі;
- філасофска-гістарычны;
- сацыяльных і паводніцкіх навук;
- новай філалогіі;
- культуразнаўства;
- матэматыкі і фізікі;
- фізікі і фармацэўтыкі;
- біялагічны;
- геалагічны;
- інфарматыкі і кагнітывістыкі.
Вядомыя выпускнікі [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цюбінгенскі ўніверсітэт
| Гэта пачатак артыкула пра вышэйшыя навучальныя ўстановы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |