Цярэнцій Яфрэмавіч Сычкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цярэнцій Яфрэмавіч Сычкоў
Дата нараджэння 6 студзеня 1922(1922-01-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 снежня 2000(2000-12-21) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За адвагу» ордэн «За заслугі» ІІІ ступені

Цярэнцій Яфрэмавіч Сычко́ў[1] (6 студзеня 1922, в. Хутар, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць21 снежня 2000) — Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Барысаўскае ваенна-інжынернае вучылішча (1941), Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1952). У Чырвонай Арміі з 1940 года. З 1942 года на Паўночна-Каўказскім, Варонежскім, 1-м і 2-м Украінскіх, 1-м і 2-м Беларускіх франтах. Удзельнічаў у баях за Крым і Паўночны Каўказ, у Курскай бітве, вызваляў Украіну, Беларусь, Польшчу.

Камандзір інжынернай роты старшы лейтэнант Ц. Я. Сычкоў вызначыўся ў баях пры вызваленні Украіны. 25 верасня 1943 года ў час наступлення пад агнём праціўніка рота на чале з ім на дэсантных лодках пераправіла на правы бераг Дняпра 802 байцоў, а за ўвесь перыяд пераправы — 8,8 тыс. чалавек, 398 т боепрыпасаў, 216 т харчовых прадуктаў, каля 6 тыс. мін, 82 гарматы, 164 павозкі з грузам, 8 мінамётаў, на левы бераг Дняпра — 430 параненых.

Да 1972 года Сычкоў служыў у Савецкай Арміі, палкоўнік. У 1972—1985 гадах працаваў у жытомірскім абласным аб’яднанні «Міжкалгасбуд». Жыў у Жытоміры. Вёў вялікую грамадскую работу, з’яўляўся дэпутатам Жытомірскага гарадскога Савета народных дэпутатаў, намеснікам старшыні прэзідыума гарадскога Савета ветэранаў вайны і працы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]