Цімафею, 2-і ліст
Цімафею, 2-гі Ліст - другі ліст апостала Паўла да Цімафея. Адзін з лістоў апостала Паўла, які ўвайшоў у спіс кніг Новага Запавета. Знаходзіцца пасля першага ліста да Цімафея перад лістом да Ціта
Змест |
Змест ліста [правіць]
Гэта самы апошні ліст апостала, ён напісаны з няволі. Апостал быў паўторна арыштаваны, магчыма ў гэтым удзельнічаў нейкі каваль Аляксандр, які потым выступіў сведкай абвінавачвання. Пасля першай часцы працэса зыход для Паўла быў добрым, аднак апостал прадчувае, што час яго жыцця на зыходзе і ён атрымае смяротны прысуд.
Таму гэты ліст можна разглядаць як духоўнае завяшчанне Паўла. Апостал не толькі настаўляе Цімафея, але просіць, замаўляе і моліць, разумеючы, што пасля смерці Паўла Цімафею прыйдзецца працаваць самастойна без падтрымкі і абароны Паўла. З усіх лістоў Паўла гэтае – самае цеплае, пяшчотнае і жалобнае. З яго можна даведацца, што большасць былых супрацоўнікаў пакінула Паўла, а некаторыя сталі адступнікамі. Нікто не рызыкнуў стаць на судзе ў якасці сведкаў абароны.
Павел завяшчае Цімафею быць мужным і стойкім, бясстомна працаваць, бяручы прыклад з Ісуса і самага Паўла. Хрысціянскага прапаведніка можна параўнаць як з воінам, так і з земляробам і атлетам. Ён павінен увесь час змагацца з ерасямі, якія пагражаюць знішчыць Царкву. Павел застаўляе замест сабе Цімафея, дае яму настаўленні наконт яго працы. Апостал падводзіць рысу свайго жыцця і піша, што ён выканаў свой абавязак, як атлет на спаборніцтвах, ён прабяжаў забег даўжынёй у жыццё..
У заканчэнні ліста Павел паведамляе пра сваі абставіны і просіць Цімафея хутчэй прыйсці да яго. Ліст поўны пэўных дэталей, імен, шмат болі і журботы і адначасова і радасці.
Час і месца напісання [правіць]
Гэта самы апошні ліст, з тых, што дайшлі да нас. Ён быў напісаны з Рыму, дзе Павел правеў апошнія дні свайго жыцця.
Кароткі план ліста [правіць]
Ліст падзелены на 4 раздзелы. Ён пачынаецца з пранікнёнай малітвы, у якой Павел заклікае Цімафея быць верным свайму Пану на прыкладзе Хрыста, Паўла і родных Цімафея. Апостал напамінае Цімафею аб неабходнасці супрацьстаяць ілжэвучэнням. Павел прадказвае Цімафею, што ў апошнія часы наступіць падзенне нораву, аднак няглелдзячы на поспех ілжэвучэнняў іх чакае пагібель. Таму Цімафей павінен быць асабліва цвердым у вучэнні, якое ён атрымаў ад Паўла, і якое згодна са Св. Пісаннем, таму што яно з’яўляецца крыніцай праўды. Далей ідуць асабістыя настаўленні і просьбы, якія прадстаўляюць духоўнае завяшчанне Паўла, у якім ён падводзіць вынікі свайго жыцця і служэння.
Структура ліста [правіць]
- Прывітанне (1:1-2)
- Падзякі і слова падбядзервання (1:3-2:13)
- Саветы і засцярогі (3:1-4:5)
- Падзеі апошняга часу (4:6-18)
- Заключныя прывітанні (4:19-22)
Літаратура [правіць]
- Райт Николас Томас. "Павел. Пастырские Послания. I и II Послания к Тимофею и Послание к Титу: популярный комментарий". ББИ, 2008г., 168с., ISBN: 5-89647-193-9
- Свт. Феофан Затворник. "Толкование Пастырских посланий к Титу, к Тимофею". 864 с.
- Джон Р. У. Стотт. «Второе послание к Тимофею», Библия говорит сегодня, 2004
- Джон МакАртур «Толкование книг Нового Завета: 2-е послание Тимофею». Славянское Евангельское Общество, 2000г., 240с., ISBN: 1-56773-030-2
У сеціве [правіць]
Другі ліст Цімафею у перакладзе В. Сёмухі
| Кнігі Новага Запавету | |
|---|---|
| Евангеллі | |
| Гістарычныя кнігі | |
| Лісты апостала Паўла да цэркваў | |
| Пастырскія лісты апостала Паўла |
Цімафею, 1-ы ліст • Цімафею, 2-і ліст • Ціту • Філімону |
| Іншыя лісты | |
| Лісты апосталаў | |
| Апакалептычныя кнігі | |