Ціс

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ціс
Taxus baccata
Taxus baccata
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Taxus L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   194882
NCBI   25628
EOL   15111
GRIN   g:11900
IPNI   30068472-2

Ціс (Taxus), род вечназялёных хвойных дрэў і кустоў сямейства цісавых.

Вышыня да 10 м. Крона яйкападобная. Кара чырванаватая або бура-чырвоная. Ігліца лінейная, адзіночная, размешчана спіральна або ў 2 рады.

Ценевынослівая расліна. Жыве да 2-3 тыс. гадоў.

Радзіма Еўропа, Азія, Паўночная Амерыка.

На Беларусі інтрадукавана 3 віды, растуць у дэндрарыях і выкарыстоўваюцца на азеляненне. Найбольш вядомы ціс еўрапейскі, або ягадны, ці нягной-трава.

Ціс мае шмат садовых форм. Устойлівы да гарадскіх умоў. Драўніна трывалая да гніення.