Ціхаакіянскае вогненнае кальцо

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ціхаакіянскае вулканічнае вогненнае кальцо
Тэктанічныя пліты свету

Ціхаакіянскае вулканічнае вогненнае кальцо (Ціхаакіянскае вогненнае кальцо, Ціхаакіянскае кальцо, Ціхаакіянскі вогненны пояс) — вобласць па перыметры Ціхага акіяна, у якой знаходзіцца большасць дзеючых вулканаў і адбываецца мноства землетрасенняў. Усяго ў гэтай зоне налічваецца 328 дзеючых наземных вулканаў з 540 вядомых на Зямлі.

На заходнім узбярэжжы Ціхага акіяна вулканічны ланцуг цягнецца ад паўвострава Камчатка праз Курыльскія, Японскія, Філіпінскія астравы, востраў Новая Гвінея, Саламонавы астравы і Новую Зеландыю да Антарктыды. Усходняя частка кальцо ўключае вулканы паўночна-ўсходняй Антарктыды, астравоў Вогненнай Зямлі, Андаў, Кардыльераў і Алеуцкіх астравоў.

У Ціхім акіяне знаходзіцца некалькі зон спрэдынгу (разрастання) акіянічнай літасферы, галоўная з якіх — Усходне-Ціхаакіянская зона (складаецца з падводных літасферных пліт Какос і Наска). Па перыферыі акіяна адбываецца субдукцыя гэтых пліт пад суседніякантыненты. Над кожнай зонай субдукцыі працягнуўся ланцужок вулканаў, усё разам яны і ўтвараюць Ціхаакіянскае кальцо. Аднак гэта кальцо няпоўнае, яно перарываецца там, дзе няма субдукцыі — ад Новай Зеландыі і ўздоўж антарктычнага ўзбярэжжа. Акрамя таго, ні субдукцыі, ні вулканізму няма на двух адрэзках узбярэжжа Паўночнай Амерыкі: уздоўж паўвострава і штата Каліфорнія (больш за 2000 км) і на поўнач ад вострава Ванкувер (амаль 1500 км).

У Ціхаакіянскім вогненным кальцы адбылося каля 90 % усіх сусветных землетрасенняў і 80 % самых магутных з іх. Наступная па магутнасці сейсмічная зона (5—6 % землетрасенняў і 17 % самых магутных землетрасенняў свету) — гэта Міжземнаморскі складкавы пояс, які пачынаецца каля Явы і Суматры, ідзе праз Гімалаі, Міжземнамор'е і заканчваецца ў Атлантычным акіяне. Сярэдне-Атлантычны хрыбет — трэцяя па магутнасці зона землетрасенняў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Словарь современных географических названий, Екатеринбург, 2006.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.