Ціхан Якаўлевіч Кісялёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ціхан Кісялёў)
Ціхан Кісялёў
Сцяг15-ы Першы сакратар ЦК КП Беларускай ССР
16 кастрычніка 1980 — 11 студзеня 1983
Папярэднік Пётр Міронавіч Машэраў
Пераемнік Мікалай Мікітавіч Слюнькоў
Сцяг Намеснік Старшыні Савета Міністраў СССР
5 снежня 1978 — 23 кастрычніка 1980
Кіраўнік урада Аляксей Мікалаевіч Касыгін
Сцяг5-ы Старшыня Савета Міністраў Беларускай ССР
9 красавіка 1959 — 11 снежня 1978
Папярэднік Мікалай Яфрэмавіч Аўхімовіч
Пераемнік Аляксандр Нічыпаравіч Аксёнаў
Сцяг5-ы Першы сакратар Брэсцкага абкама КПСС
1952 — жнівень 1955
Папярэднік Фёдар Пахомавіч Сіляеў
Пераемнік Пётр Міронавіч Машэраў

Нараджэнне 30 ліпеня (12 жніўня) 1917
Смерць 11 студзеня 1983(1983-01-11) (65 гадоў)
Месца пахавання
Нацыянальнасць беларус
Партыя КПСС з 1940
Член у
Адукацыя
Прафесія выкладчык беларускай мовы і літаратуры
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы  — 1977
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Леніна  — 1977 Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн «Знак Пашаны»

Ці́хан Я́каўлевіч Кісялё́ў (30 ліпеня (12 жніўня) 1917, в. Агародня Дабрушанскай воласці, Гомельскі павет[1] — 11 студзеня 1983[1], Мінск) — дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР.[2]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Беларус. З 1936 г. знаходзіўся на выкладчыцкай працы, працаваў дырэктарам школы. Член УКП(б) з 1940 года. Скончыў Гомельскі педагагічны інстытут (1941)[1]. Падчас 2-й сусветнай вайны, з 1944 года на партыйнай рабоце ў Сталінградскай вобласці[2]. Скончыў ВПШ пры ЦК УКП(б) (1946)[1]. У 1948—1952 гг. на працы ў апараце ЦК КП(б)Б, з 1952 года — першы сакратар Брэсцкага абкама, з 1955 — сакратар, другі сакратар ЦК КПБ. У 1959—1978 Старшыня Савета Міністраў БССР. У 1978—1980, пасля адстаўкі К. Мазурава, намеснік Старшыні Савета Міністраў СССР. Кандыдат у члены Палітбюро ЦК з 21 кастрычніка 1980 года. З 1980 года, пасля смерці П. Машэрава, першы сакратар ЦК КПБ.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР IV—X скліканняў[1][2]. Член ЦК КПСС у 1961—1983 гадах[3].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка Ніна Фёдараўна Лапіцкая, дачкі Людміла і Ангеліна, унукі Ірына і Ціхан.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Гомелі. У Мінску на доме № 4 па Бранявым завулку ў 1983 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка (сілумін; скульпт. У. Лятун)[4].

Зноскі

  1. а б в г д е Киселев Тихон Яковлевич // Известия ЦК КПСС…
  2. а б в г Киселёв Тихон // История Беларуси: …
  3. Беларусь 1995.
  4. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Киселев Тихон Яковлевич // Известия ЦК КПСС. 1990. № 7;
  • Киселев Тихон // История Беларуси: Словарь-справочник. — Мн.: Экономпресс, 2000. ISBN 985-6479-22-3
  • Кісялёў Ціхан Якаўлевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 387. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.