Ціхан Якаўлевіч Кісялёў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ціхан Якаўлевіч Кісялёў (30 ліпеня (12 жніўня) 1917, в. Агародня Добрушскага р-на Гомельскай вобл.[1] — 11 студзеня 1983[1]) — дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР.[2]

Беларус. З 1936 г. знаходзіўся на выкладчыцкай працы, працаваў дырэктарам школы. Член УКП(б) з 1940 г. Скончыў Гомельскі педагагічны інстытут (1941).[1] Падчас 2-й сусветнай вайны, з 1944 г. на партыйнай рабоце ў Сталінградскай вобл.[2]. Скончыў ВПШ пры ЦК УКП(б) (1946)[1]. У 1948—1952 г. на працы ў апараце ЦК КП(б)Б, з 1952 г. — першы сакратар Брэсцкага абкама, з 1955 — сакратар, другі сакратар ЦК КПБ. У 1959—1978 Старшыня Савета Міністраў БССР. У 1978—1980, пасля адстаўкі К. Мазурава, намеснік Старшыні Савета Міністраў СССР. Кандыдат у члены Палітбюро ЦК з 21.10.1980 г. З 1980 г., пасле смерці П. Машэрава, першы сакратар ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР IV—X скліканняў.[1][2]

Герой Сацыялістычнай Працы (1977).[1][2]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Киселев Тихон Яковлевич // Известия ЦК КПСС…
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Киселёв Тихон // История Беларуси: …

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Киселев Тихон Яковлевич // Известия ЦК КПСС. 1990. № 7;
  • Киселев Тихон // История Беларуси: Словарь-справочник. — Мн.: Экономпресс, 2000. ISBN 985-6479-22-3